Home
літаратура

Памёр Уладзімір Карызна

Памёр Уладзімір Карызна

Паэту Уладзіміру Карызну было 87 гадоў.

Ён стварыў тэкст Дзяржаўнага гімна Беларусі.

 Уладзімір Іванавіч Карызна (25 траўня 1938, Закружка, Менскі раён – 5 сакавіка 2026, Менск) – беларускі паэт, перакладчык, журналіст. Народны паэт Беларусі (2024). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996). Лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты купідон” (2007). Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1970).

У 1961 году скончыў філалагічны факультэт БДУ Выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, адначасова ўзначальваў літаб’яднанне пры раённай газеце “Браслаўская звязда”. З 1967 па 1980 год быў рэдактарам, старэйшым рэдактарам аддзелам беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё. З 1980 па 1981 год – рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса “Полымя”, затым старэйшы рэдактар, загадчык рэдакцыі літаратуры для дашкольнікаў выдавецтва “Юнацтва” (1981-2001), з 2002 года – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Крыніца”.

Уладзімір Карызна ў 2024 годзе атрымаў званне народнага паэта Беларусі. Ён быў адзіным жывым народным паэтам – і дзявятым у гісторыі Беларусі, пасля Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна.

Памёр 5 сакавіка 2026 года ва ўзросце 87 гадоў. Пахаваны на Усходніх погілках.

Паводле СМІ.

 

Previous article Пайшоў Алесь Астраўцоў
Next article Выстава творчых захапленняў "Мы свой настрой ствараем самі"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915