Святам душы стала для гасцей гадзіна белару-сазнаўства “Адчыніся, скарбонка часу”, якая была арганізавана ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, своё!”. Бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка ам. Бердаўка” расказала аб традыцыях і побыце беларускага народа, выкарыстоўваючы вусна-паэтычны матэрыял. Паказала практычна, як ткалі нашы бабулі. Дзеці з вялікай цікавасцю адгадвалі загадакі, аб музычных інструментах. Адгадванне загадак суправаджалася гучаннем названага інструмента: баяна, гармоніка, дуды. Гулялі ў беларускую народную гульню “Сляпы музыка”.



Дзеці мелі магчымасць паспаборнічаць у вымаўленні хуткамовак на беларускай мове. Таксама ў госці была запрошана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Альшэўская Галіна Антонаўна, якая распавяла цікавыя казкі, прымаўкі, прыказкі і пацешкі. У сваю чаргу дзеці тлумачылі прапанаваныя прыказкі і прымаўкі. Таксама прыпомнілі лічылкі, гульні, прыпеўкі. На прыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем разглядалі альбомы: “Нашы краявіды”, “Беларускае народнае адзенне”, энцыклапедыю “Лён” і інш.
Бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка
ам. Бердаўка” А.Г.Чэчат.

