Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты 19-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Тэксты 19-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

13 лютага 2026, 21:50 Мова 31
Тэксты 19-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Настасся Слуцкая

(ДАВЕДКА)

Анастасія Іванаўна (канец XV ст. – 1-я палова XVI ст.) – княжна мсціслаўская, княгіня слуцкая.

На думку Ірыны Масляніцынай, вобраз княгіні Анастасіі прасочваецца ў былінах пра Настассю Мікулічну, у асобе Гражыны з аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча і іншым.

У 2003 годзе на студыі “Беларусьфільм” зняты фільм “Анастасія Слуцкая” (рэжысёр Ю. Ялхоў), ролю княгіні сыграла Святлана Зелянкоўская.

Жанчына-легенда. Анастасія Алелькавіч (каля 1475-1524 гг.) // Масляніцына, І. А. Слава і няслаўе. – Мінск : Народная асвета, 1995. – С. 142-147.

 

 

Жанчына-легенда.

Анастасія Алелькавіч (каля 1475-1524 гг.)

(ТЭКСТ)

Здавалася б, лёс прыгатаваў прыгожай Анастасіі ціхае сямейнае шчасце. Ды, пэўна, і ўвайшло б яе імя ў гісторыю толькі як імя адной з бязлікіх княжацкіх жонак, галоўнае прызначэнне якіх – працягаваць род сваіх мужоў, калі б не варожая навала.

Гэта былі крымскія татары. Першая сутычка князя Сямёна Алелькавіча з імі адбылася летам 1502 г. Татары віхурай пранесліся праз украінскія землі, фарсіравалі Прыпяць і пачалі рабаваць воласці на поўнач ад ракі. Аб’яднаны атрад слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча і вялікакняжацкіх баяр і гусар поўнасцю разбіў татар на рацэ Ушы, за Бабруйскам. Былі вызвалены палонныя і вернута нарабаванае татарамі дабро.

Але гэта быў толькі пачатак. 30 жніўня гэтага ж года сын крымскага хана Баты-Гірэй прывёў шасцітысячнае войска да Слуцка. Татары ўзялі горад, але замак, у які кінуліся ратавацца случчане, вытрымаў іх штурм. Татары папалілі і разрабавалі наваколлі Слуцка, Капыля, Койданава, Клецка і Нясвіжа і з багатай здабычаю вярнуліся ў Крым.

Ці не пасля гэтых падзей маладая слуцкая княгіня загадала збройніку выкаваць ёй кальчугу?

Зіма і вясна прайшлі ў напружанай падрыхтоўцы. Інтуіцыя не падманула: новы татарскі набег адбыўся наступным летам. Ворагі палілі Нясвіж, Клецк і Наваградак. Асобныя атрады іх накіраваліся да Мінска і Лагойска. Раптоўна трохтысячны атрад з’явіўся пад Слуцкам. Тут усё было загадзя падрыхтавана для адпору. Праўда, князь Сямён быў у ад’ездзе. Яго месца заняла Анастасія. Быццам былінная Настасся Мікулічна, яна адкінула ворагаў ад свайго горада. А за Прыпяццю, каля Давыд-Гарадка, іх дагнаў падаспеўшы князь Сямён. 

(235 сл.)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас