Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Можна на паперы прачытаць успаміны Станіслава Мараўскага

Можна на паперы прачытаць успаміны Станіслава Мараўскага

13 лютага 2026, 21:37 Выданні 62
Можна на паперы прачытаць успаміны Станіслава Мараўскага

У асноўных бібліятэках Беларусі, у тым ліку, у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы стала даступнай кніга Станіслава Мараўскага “Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818 – 1825)” на беларускай мове. Перакладчык і ўкладальнік Леанід Лаўрэш.

Аўтар, Станіслаў Мараўскі, нарадзіўся ў 1802 годзе ў Міцкунах каля Вільні, быў адзіным сынам Апалінарыя, шамбаляна караля Станіслава Аўгуста і Мар’яны з Сямашак. Аддадзены ў павятовую Ковенскую школу, закончыў яе за год да таго, як там пачаў працаваць Адам Міцкевіч. Пасля школы шаснаццацігадовы, пільны, здольны, інтэлігентны і амбітны хлопец паступіў у Віленскі ўніверсітэт на медычны факультэт. Такой была воля яго бацькі, цалкам нязгодная з планамі яго сына. Студэнцтва Мараўскага супала з самым яркім перыядам жыцця Віленскага ўніверсітэта і кульмінацыяй руху філарэтаў сярод моладзі. Ён адразу далучыўся да гэтага руху і заслужыў шчырую прыхільнасць і павагу сваіх калег. Працавіты і старанны, не грэбаваў таварыскімі стасункамі, адкрытымі абдымкамі сустрэлі яго ў тагачасным віленскім бамондзе…

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас