Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскі аддзел культуры лепшы

Лідскі аддзел культуры лепшы

13 лютага 2026, 22:07 Культура 18
Лідскі аддзел культуры лепшы

У Гародні прайшла выніковая калегія Кіравання культуры аблвыканкама

У абласным драматычным тэатры падвялі вынікі працы арганізацый сферы культуры Гарадзенскай вобласці за 2025 год.

Па традыцыі за высокія дасягненні і поспехі ў працы лепшыя супрацоўнікі і калектывы сферы культуры рэгіёна былі адзначаны ўзнагародамі рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.

Ліда сярод лепшых!

Аддзел культуры Лідскага райвыканкама заняў 1-е месца ў штогадовым абласным конкурсе горада Гародні і раёнаў Гарадзенскай вобласці за дасягненні высокіх паказчыкаў у сферы культуры ў 2025 годзе.

У ліку ўзнагароджаных – Альшэўская Іна Іванаўна, мастацкі кіраўнік ДУ “Палац культуры горада Ліды”. Іна Іванаўна ўзнагароджана граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, асабісты ўнёсак у развіццё і рэалізацыю творчых праектаў, арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў на высокім творчым узроўні.

Звыш 30 гадоў яна працуе ў сферы культуры Лідскага раёна, на пасадзе мастацкага кіраўніка Палаца культуры горада Ліды – з 2018 года. Творчая канцэпцыя мерапрыемстваў, якія арганізоўвае Іна Іванаўна, складаецца з мноства сучасных клубных формаў працы, дапаўняецца масавымі тэатралізаванымі і харэаграфічнымі эпізодамі з удзелам аматарскіх і прафесійных калектываў.

Ірына Іванаўна Вашкевіч, кіраўнік народнага лялечнага тэатра “Батлейка”, аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” узнагароджана Ганаровай граматай Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

А ў фае Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра разгарнулася выстаўка творчых дасягненняў у рамках пасяджэння калегіі ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама па выніках працы сферы культуры за 2025 год, якую наведала кіраўніцтва Гарадзенскай вобласці і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” прадэманстравалі ценявы тэатр, а таксама майстар-клас па выцінанцы ад народнага майстра Дар’і Шафак.

Шчыра віншуем таленавітых лідзян з заслужанай узнагародай, якая стала прамым пацверджаннем высокага прафесіяналізму, працавітасці і адданасці агульнай справе! Жадаем не спыняцца на дасягнутым, скараць новыя вяршыні!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0020
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4317
Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын
Грамадства

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

5 снежня 2018, 20:4616
Студэнцкі хакатон у Гродна
Грамадства

Студэнцкі хакатон у Гродна

11 лістапада 2018, 00:0515
Далучайцеся да нас