Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Arrow 3 узмацняе СПА Германіі

Навіны Германіі. Arrow 3 узмацняе СПА Германіі

13 снежня 2025, 21:14 У свеце 48
Навіны Германіі. Arrow 3 узмацняе СПА Германіі

Германія пашырае сваю супрацьпаветраную абарону, прымаючы на ўзбраенне новы ЗРК

З уводам у эксплуатацыю першых элементаў новай сістэмы ЗРК Arrow 3, як лічыць міністр абароны Барыс Пісторыюс, супроцьпаветраная абарона Германіі і яе партнёраў значна ўмацавалася.

– Упершыню мы атрымліваем магчымасць забяспечыць ранняе папярэджанне і абарону нашага насельніцтва і інфраструктуры ад балістычных ракет вялікай далёкасці, – заявіў Пісторыюс у Берліне.

Arrow 3 была сумесна распрацавана Ізраілем і ЗША. Сістэма здольная знішчаць ракеты праціўніка за межамі атмасферы ў стратасферы прамым трапляннем. Такім чынам, гэты ЗРК утворыць верхні ўзровень сістэмы абароны.

– Тым самым мы ўмацоўваем еўрапейскую апору НАТА і дасягаем мэты планавання НАТА, – сказаў Пісторыюс.

Разгортванне сістэмы Arrow 3, закупленай у Ізраілі, з’яўляецца адказам на пагрозу, якая нібызыходзіць ад Расіі. Авіябаза Шэневальдэ/Хольцдорф у Брандэнбургу стане першым з трох запланаваных раёнаў размяшчэння Arrow у Германіі.

Берлін/Хольцдорф (dpa).

© picture alliance/dpa | Jan Woitas.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4628
НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ
Культура

НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ

22 ліпеня 2021, 00:0120
Мова - найбольшы скарб для кожнага народа
Мова

Мова - найбольшы скарб для кожнага народа

2 сакавіка 2021, 21:4119
Дзень настаўніка
Грамадства

Дзень настаўніка

5 кастрычніка 2022, 06:5718
Далучайцеся да нас