Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Верабей чырыкае для дзяцей

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:34 літаратура 32

Верабей надоўга застанецца каля Дома Валянціна Таўлая. Яго ўжо палюбілі дзеці з садкоў горада Ліды. На гэты раз паўдзельнічаць у розных вераб’іных гульнях і забавах завіталі да яго дзеці з садка № 17. Цяпер яны ведаюць, хто такі Луі Брайль – французскі вынаходнік азбукі для невідушчых людзей. Яго азбука цяпер захаваецца і ў вершы Валянціна Таўлая. Такім чынам выкананы першы твор паэта і ўшанаваны на гранітнай кнізе арт-аб’екта “Верабейкі”  работы лідскага скульптара Рычарда Грушы.

Ды і пра дзяцінства паэта ў Лідзе цяпер ведаюць дзеці. А таксама застанецца на слыху казка “Былінка і верабей” з Лідскага павета, якая была змешчана ў збор “Беларускіх паданняў” фалькларыстам Уладзіславам Вярыгам у 1884 годзе. Актыўныя ўдзельнікі прынялі на сабе вобразы герояў гэтага народнага твора.

Тэатралізаваная інтэрактыўная экскурсія “Дружнай сямейкай да Верабейкі” стала запатрабаванай. Далучайцеся і Вы да яе.

Гайда, у Дом Валянціна Таўлая.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Далучайцеся да нас