Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Google інвестуе 5,5 млрд еўра ў Германію

Навіны Германіі. Google інвестуе 5,5 млрд еўра ў Германію

21 лістапада 2025, 14:37 У свеце 28
Навіны Германіі. Google інвестуе 5,5 млрд еўра ў Германію

Google плануе найбуйнейшую на сённяшні дзень інвестыцыйную праграму для Германіі: новы цэнтр апрацоўкі дадзеных, пашырэнне інавацыйных цэнтраў і арыентацыі на бяспечную для клімату энергетыку да 2030 года

Google інвестуе 5,5 млрд еўра ў Германію на працягу наступных чатырох гадоў. Генеральны дырэктар Google Germany Піліп Юстус абвясціў у Берліне, што найбуйнейшая на сённяшні дзень інвестыцыйная праграма інтэрнэтгіганта для Германіі ўключае будаўніцтва новага цэнтра апрацоўкі дадзеных у акруговым горадзе Дытцэнбах у зямлі Гесен. Існы цэнтр апрацоўкі дадзеных у суседнім Ханаў будзе пашыраны. Акрамя таго, плануецца пашы-рэнне філіялаў Google у Мюнхене, Франкфурце і Берліне.

Віцэ-канцлер Ларс Клінгбайль высока ацаніў планы Google на 2026-2029 гады, назваўшы іх “рэальнымі будучымі інвестыцыямі ў інавацыі, штучны інтэлект, пакліматычнаму нейтральную трансфармацыю і будучыя працоўныя месцы ў Германіі”. “Гэта менавіта тое, што нам цяпер трэба”. У Google растлумачылі, што інвестыцыйная праграма, як чакаецца, “будзе забяспечваць каля 9000 працоўных месцаў штогод у Германіі да 2029 года”.

Міністр лічбавізацыі Карстан Вільдбергер сказаў: “Мы хочам зрабіць Германію вядучым месцам для размяшчэння цэнтраў апрацоўкі дадзеных у Еўропе”. Абвешчаныя Google інвестыцыі паказваюць, наколькі прывабная Германія для размяшчэння лічбавай інфраструктуры.

Літаральна на мінулым тыдні Deutsche Telekom сумесна з амерыканскім распрацоўшчыкам чыпаў штучнага інтэлекту Nvidia абвясцілі пра тое, што яны сумесна інвестуюць каля мільярда еўра ў цэнтр апрацоўкі дадзеных у Мюнхене.

Берлін (dpa).

На фота: Цэнтр апрацоўкі дадзеных Google ў Ханаў© dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас