Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ансамбль народнай песні “Медуніца” Палаца культуры горада Ліды “запаў” у “Душу народную”…

Ансамбль народнай песні “Медуніца” Палаца культуры горада Ліды “запаў” у “Душу народную”…

24 кастрычніка 2025, 21:55 Культура 12
Ансамбль народнай песні  “Медуніца” Палаца культуры горада Ліды “запаў” у “Душу народную”…

16 кастрычніка ў Менскім гарадскім палацы культуры адбыўся фінал другога конкурсу выканальніцкіх мастацтваў “Душа народная”, які з’яўляецца часткай праграмы “Душэўнага фэсту”.

Першы тур конкурсу праходзіў з 1 траўня па 31 ліпеня 2025 года. За гэты час арганізатары атрымалі больш за 100 відэаработ ад выканаўцаў з Беларусі і Расіі. Пасля завочнага адбору ў Менск былі запрошаны 27 фіналістаў. Адной з умоў конкурсу з’яўляўся допуск толькі тых калектываў, якія не маюць званняў заслужанага, народнага ці ўзорнага, а таксама сольных выканаўцаў, якія не валодаюць званнямі заслужаных ці народных артыстаў.

Калектыў – спадарожнік народнага ансамбля песні і танца “Лідчанка”, вакальны ансамбль народнай песні з каларытнай назвай  “Медуніца” быў асобна адзначаны журы.  Салістка заслужанага ансамбля народнай музыкі “Бяседа” Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Леаніда Захлеўнага, уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Лазоўская ўручыла калектыву дыплом лаўрэата другой ступені!

Віншуем  калектыў “Медуніца” і жадаем далейшага руху па шляху творчасці да поспеху!

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2817
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Далучайцеся да нас