Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень пісьменства ў Лідзе – цудоўная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі

Дзень пісьменства ў Лідзе – цудоўная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі

17 верасня 2025, 19:56 літаратура 35
Дзень пісьменства ў Лідзе – цудоўная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі

Шмат цікавых уражанняў і знаёмстваў падарыў лідзянам і гасцям горада  ХХХII Дзень беларускага пісьменства. Для дарослых і дзяцей быў створаны шэраг лакацый, дзе кожны мог знайсці сабе занятак па душы. Вучні 11-й лідскай школы таксама выбіралі сабе займальныя і пазнавальныя пляцоўкі. Але кожны жадаў убачыць як мага больш, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах, інтэрактыўных гульнях, гутарках з беларускімі пісьменнікамі.

Так, вучні 9 “А” класа, наведваючы тэматычныя экспазіцыі пляцовак “Фестываля кнігі і прэсы” ўжывую пазнаёміліся з краязнаўцам, журналістам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам сямі кніг Галінай Антонавай.

Галіна Францішкаўна  прэзентавала сваю новую кнігу “Вайна ў асобах”, якая выйшла з друку ў 2025 годзе і ўяўляе сабой жывыя ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчынай вайны і іх дзяцей.  Кніга ў год 80-годдзя Вялікай перамогі ў Вялікай Айчынай вайне стала значным укладам пісьменніцы ў гістарычную памяць нашай краіны. На працягу дваццаці гадоў, як адзначыла Галіна Антонава, яна сустракалася з людзьмі, запісвала іх успа-міны, якія ў свой час друкаваліся на старонках смаргонскай раённай газеты “Светлы шлях”, дзе яна працуе карэспандэнтам.

Упэўнена, што гэтая сустрэча падчас Дня пісьменства ў Лідзе надоўга застанецца ў памяці вучняў, як рэальная размова з пісьменнікам і чалавекам, які змог захаваць і праз сваю кнігу данесці да маладога пакалення жахі ваеннага ліхалецця нашых продкаў. 

Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,

настаўніца рускай мовы і літаратуры,

г. Ліда, школа № 11.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас