Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Жыць для Беларусі

Жыць для Беларусі

12 верасня 2025, 14:17 Выданні 29
Жыць для Беларусі

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства 3 верасня ў Доме Валянціна Таўлая адбылася сустрэча з Іванам Карэндам – беларускім паэтам, грамадска-культурным дзеячам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза пісьменнікаў Расіі, лаўрэатам XXIV Міжнароднага Пушкінскага конкурсу, лаўрэатам прэміі імя Васіля Віткі. Мае шэраг узнагарод. Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна. Працаваў у партыйных органах, у Дзяржаўным камітэце па друку, намеснікам міністра інфармацыі, намеснікам міністра культуры і друку, начальнікам галоўнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Іван Арсеньевіч завітаў у Дом Валянціна Таўлая з кнігай “Жыць для Беларусі. Шлях суддзі Іосіфа Бойсы”. Старшыні суда Лідскага раёна, суддзі Іосіфу Бойсу 3 верасня споўнілася б 70 год. І менавіта прэзентацыю кнігі было вырашана правесці ў Лідзе – Доме паэта Валянціна Таўлая, які змагаўся за Беларусь у свой час, а Іосіф Бойса змагаўся за тое самае ўжо ў наш час.

На мерапрыемства сабраліся сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”, сваякі, знаёмыя, калегі Іосіфа Браніслававіча Бойсы і інш.

Аўтар падзяліўся гісторыяй напісання дакументальнай аповесці,  цікавымі звесткамі з жыцця суддзі, якія  з’яўляюцца знакавымі ў яго біяграфіі, а справы, здзейсненыя ім, застаюцца і цяпер запатрабаваныя і маюць далейшы працяг. Аб гэтым і не толькі гаварылі і іншыя прысутныя і запрошаныя госці.

З добрымі словамі, са шчырымі эмоцыямі ўспаміналі пра Іосіфа Бойсу яго жонка Ірына Яўгенаўна; Аляксей Генадзьевіч Алексеенка – зяць Ірыны Яўгенаўны; Мірончык Святлана Аляксандраўна – дырэктар Іўеўскай раённай бібліятэкі; Жураўскі Аляксандр Аляксандравіч – былы пракурор г. Ліды, ганаровы грамадзянін горада Ліды; Федаровіч Уладзімір Казіміравіч – цяперашні старшыня суда Лідскага раёна; Таіса Вітальеўна Федаровіч; Мацук Вячаслаў Анатольевіч – былы старшыня Лідскага суда; Мікулка Іван Эдвардавіч – разьбяр па дрэве; Сельскі Віктар Іванавіч; Балдоўскі Казімір Браніслававіч; лідская паэтэса Маркевіч Ірына Уладзіміраўна і іншыя.

Была выказана прапанова выдаць працяг кнігі, бо яшчэ шмат яркіх успамінаў і добрых спраў засталіся ў памяці прысутных і іх неабходна змясціць у далейшым пад вокладкай.

Кожны ахвочы змог атрымаць кнігу ад аўтара з дарчым надпісам.

Алесь Хітрун

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас