Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:40 Грамадства 43
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

11 па 12 ліпеня ў Тракелях (Гарадзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат) праходзілі дыяцэзіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Сюды прыйшлі пілігрымкі з многіх парафій дыяцэзіі.

12 ліпеня дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях  наведаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Ін’яцыё Чэфалія, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў сакавіку і нядаўна прыбыў у нашу краіну.

Разам з арцыбіскупам санктуарый наведаў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Крыштаф Сэрока.

 Гасцей прывіталі перад уваходам у санктуарый біскуп Гарадзенскі Уладзімір Гуляй і іншыя беларускія іерархі. У святыні нунцый памаліўся перад цудадзейным абразом Маці Божай, якая ўшаноўваецца ў Тракелях пад тытулам Каралевы нашых сем’яў.

Як падае партал Гарадзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, нунцый узяў удзел у галоўнай Імшы, на якой звярнуўся з гаміліяй да шматлікіх прысутных.

 Прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0719
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4015
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

13 ліпеня 2021, 23:1314
Далучайцеся да нас