Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прывітанне, школа!

Прывітанне, школа!

5 верасня 2025, 07:15 Грамадства, Навука 41
Прывітанне, школа!

1 верасня ў Беларусі пачаўся чарговы навучальны год. З гэта нагоды па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.

Як і паўсюль па краіне, у Лідзе старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Версоцкі і старшыня Лідскага райсавета Інэса Белуш павіншавалі вучняў, студэнтаў, педагогаў і бацькоў з Днём ведаў!

Дарагія вучні, студэнты, педагогі і бацькі!

Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём ведаў – святам, якое адкрывае новы навучальны год, новыя магчымасці і новыя гарызонты.

1 верасня – гэта не проста дата ў календары. Гэта дзень, калі кожны з нас узгадвае свае школьныя гады, настаўнікаў, першыя поспехі і мары. Для вучняў – гэта старт да адкрыццяў і самарэалізацыі, для педагогаў – час натхнення і адказнай працы, для бацькоў – гонар і надзея.

Жадаем, каб новы навучальны год быў плённым, насычаным падзеямі і дасягненнямі, а мы зробім усё магчымае, каб навучанне было камфортным і якасным.

І асабліва цёпла віншуем нашых першакласнікаў. У гэтым годзе ў Лідскім раёне за парты ўпершыню сядуць 1354 хлопчыкі і дзяўчынкі. Няхай іх шлях да ведаў будзе цікавым, бяспечным і радасным!

З Днём ведаў, дарагія сябры! Поспехаў, здароўя і натхнення на шляху да новых вяршынь!

А яшчэ 1-га верасня ўсе першакласнікі Лідчыны атрымалі ў падарунка прыгожую кніжку “З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі”.

ТК “Адукацыя Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў
літаратура

Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў

24 жніўня 2023, 07:5914
Станіслаў Суднік.  БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

13 чэрвеня 2026, 14:4013
Далучайцеся да нас