Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пісьменнікі рыхтуюцца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

Пісьменнікі рыхтуюцца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

5 верасня 2025, 06:35 Выданні 84
Пісьменнікі рыхтуюцца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

7 верасня Свята беларускага пісьменства ў Лідзе збіраецца наведаць пісьменнік Уладзімір Паўловіч са сваёй апошняй кнігай “Хутар”.

Першая сусветная вайна… Рота асобага прызначэння пад началам  капі-тана Сцяпана Яршова і паручніка Хведара Федарынчыка (як фарпост абароны Гарадзенскай цвердзі), сцякаючы крывёю, трымае абарону ў раёне чыгункі Гародня-Аўгустоў. Асноўныя героі рамана – салдаты-хутаране і афіцэры, якія распачалі вайсковую службу ў мястэчку Пухавічы. Пры розных абставінах рота папоўнілася камандзірам кулямёта «Максім» Збігневам Адамчыкам, снайперам Макарам Грахоўскім, разведчыкам Андрэем Блізнюком, артылерыстам падпаручнікам Дзямідам Кайгародавым і іншымі. Пакуты і страты ад нямецкіх газавых атак пад Баранавічамі, ад удараў хімічнымі снарадамі «Зялёны крыж» у раёне шашы Наваградак-Карэлічы – шмат што стрывалі байцы капітана Яршова, перш чым стаць сведкамі краху Расійскай імперыі дый растварыцца ў моры бальшавіцкіх ідэй.

Вобразы арыстакраткі Лізы Федарынчык, сястры міласэрнасці Зосі Паўловіч, хутаранак Грыпіны Сташынскай і Зіноўі Сікорскай дазваляюць разглядаць раман як гістарычна-псіхалагічны твор.

Раман «Хутар» (яго другая кніга «Кроў свая і кроў чужая») адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас