Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ліда рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

Ліда рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

20 жніўня 2025, 09:35 Культура, літаратура, Мова 55
Ліда рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

У рамках падрыхтоўкі да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства Ліду з рабочым візітам наведаў міністр інфармацыі Марат Сяргеевіч Маркаў. Ён азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў нашым горадзе 6 і 7 верасня, і абмеркаваў ключавыя арганізацыйныя пытанні, а таксама інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемства.

Першай кропкай маршруту стаў абноўлены магазін “Кніжны свет”, дзе да свята быў пераасэнсаваны дызайн гандлёвай залы – цяпер ён больш сучасны і камфортны для наведвальнікаў. Міністр таксама наведаў галоўную пярліну Ліды – Лідскі замак, які ўжо гатовы прымаць гасцей. У святочных мерапрыемствах будзе задзейнічана і вуліца Замкавая.

Для лідзян вялікі гонар, што менавіта Ліда стане сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2025 годзе. Гэта не толькі значная культурная падзея, але і магчымасць паказаць наш горад як сучасны, адкрыты і гасцінны цэнтр, дзе шануюць гісторыю і развіваюць будучыню. Мы ўдзячныя за давер і зробім усё, каб свята прайшло на высокім узроўні.

Паводл СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас