Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Трыумф лідскай адукацыі

Трыумф лідскай адукацыі

15 жніўня 2025, 07:55 Навука 27
Трыумф лідскай адукацыі

7 жніўня Указам № 299 Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі званне “Народны настаўнік Беларусі” прысвоена настаўніку матэматыкі гімназіі № 1 г. Ліды Альфрэду Ладыку.

Кожны настаў-нік ведае, якая праца стаіць за любой перамогай на рэспублі-канскай алімпіядзе: удумлівая, карпатлівая і першым чынам над сабой. І яшчэ – уменне разглядзець задаткі ў вучні, раскрыць яго патэнцыял.

А ў Альфрэда Ладыкі і яго вучняў:

97 перамог на алімпіядах рознага ўзроўню, 

10 100-бальных сертыфікатаў за апошнія тры гады. 

А яшчэ Альфрэд Ладыка:

6-кратны стыпендыят Спецыяльнага Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы адораных навучэнцаў, 

Трэнер абласной каманды да фіналу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.

Як адзначыў старшыня Лідскага райвыканкама Аяляксандр Вярсоцкі

– Для Лідчыны гэта не проста падзея – гэта гонар, гэта прызнанне на ўзроўні ўсёй краіны. Указам Прэзідэнта нашаму земляку, чалавеку, які верай і праўдай служыць сістэме адукацыі Лідскага раёна, Альфрэду Антонавічу Ладыку прысвоена званне “Народны настаўнік Беларусі”. Ён стаў усяго другім педагогам у гісторыі незалежнай краіны, якія атрымалі гэтае ганаровае званне!

Народны настаўнік – вышэйшая педагагічная ўзнагарода краіны. І самае галоўнае – гэта народнае прызнанне! Мы ганарымся тым, што менавіта ў нас працуе такі чалавек. Гэта яшчэ адно пацверджанне: сістэма адукацыі Лідскага раёна – адна з лепшых у краіне.

Дзякуй, Альфрэд Антонавіч. Ад усёй Лидчины – з гонарам і падзякай!

Паводле лідскіх ТК.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4914
Далучайцеся да нас