Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паштовыя маркі, прысвечаныя Гарадзеншчыне

Паштовыя маркі, прысвечаныя Гарадзеншчыне

7 жніўня 2025, 17:51 Выданні 25
Паштовыя маркі, прысвечаныя Гарадзеншчыне

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок і тры паштовыя маркі на тэму “Гарадзеншчына” з серыі “Беларускі край”.

 Гарадзенская вобласць – самая маленькая па тэрыторыі з шасці абласцей Беларусі. Размешчана на захадзе краіны. Абласны цэнтр – горад Гародня.

Рэгіён актыўна развіваецца, захоўваючы пры гэтым сваю самабытнасць і традыцыі.

 Гарадзеншчына – архітэктурная пярліна Беларусі. Старадаўнія замкі, у тым ліку каралеўскія, старажытныя храмы, манастыры і радавыя сядзібы – усё гэта робіць Гарадзенскую вобласць асабліва прыцягальнай для турыстаў з Беларусі і замежжа.

Гісторыка-культурная спадчына вобласці гарманічна спалучаецца з дзіўнай прыродай: лясістыя ўзгоркі, даліны рэк, запаведнікі і нацыянальныя паркі захапляюць сваёй прыгажосцю.

 Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Гарадзенскім абласным выканаўчым камітэтам і пры садзейнічанні Гарадзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 25 Гародні праводзілася спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас