Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Балоты і лясы супраць спякоты і засухі

Навіны Германіі. Балоты і лясы супраць спякоты і засухі

7 жніўня 2025, 18:09 У свеце 34
Навіны Германіі. Балоты і лясы супраць спякоты і засухі

Што робіць Германія, каб лепш спраўляцца з глабальным пацяпленнем?

Міністр навакольнага асяроддзя Карстан Шнайдар лічыць, што галоўны саюзнік – гэта прырода

Міністр навакольнага асяроддзя ФРГ Карстан Шнайдар прасоўвае меры па адаптацыі да наступстваў змены клімату з дапамогай грошай і новых ініцыятыў. Так, напрыклад, ён мае намер на працягу дзесяці гадоў павялічыць фінансаванне праграмы “Кіраванне лясамі з улікам адаптацыі да змены клімату” на 10 млн еўра, давёўшы яго да 145 млн еўра ў год. Пра гэта паведаміла яго міністэрства. 

Мэта пазначаецца ў стварэнні багатых відамі змяшаных лісцяных лясоў, якія лепш спраўляюцца з павышэннем тэмпературы, чым хваёвыя лясы, якія пераважаюць у многіх рэгіёнах Германіі. Шнайдар наведаў некалькі праектаў, прысвечаных адаптацыі да змены клімату, у Берліне і Брандэнбургу.

– Прырода – наш галоўны саюзнік як у барацьбе са спякотай і засухай, так і ў барацьбе з праліўнымі дажджамі і паводкамі, – растлумачыў міністр. Зялёныя насаджэнні і адкрытыя ўчасткі зямлі ў гарадах улетку могуць стаць прычынай розніцы тэмператур у некалькі градусаў. – Лясы і балоты ў сельскай мясцовасці дзейнічаюць як натуральныя сістэмы кандыцыянавання паветра і адначасова – як назапашвальнікі вільгаці.

Апроч фінансавай падтрымкі паўторнага забалочвання тарфянішчаў Шнайдар таксама мае намер стымуляваць іх выкарыстанне ў якасці сельскагаспадарчых угоддзяў для вырошчвання культур, прыстасаваных да высокага ўзроўню вільгаці, напрыклад, трыснёгу. Таксама балоты спрыяльна ўплываюць на клімат, паглынаючы вялікую колькасць вуглякіслага газу.

Берлін (dpa).

На фота: Змяшаны лісцяны лес

у Цюрынгіі© dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас