Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На “Замкавы гасцінцы” весела і цікава

На “Замкавы гасцінцы” весела і цікава

26 ліпеня 2025, 12:10 Культура 25
На “Замкавы гасцінцы” весела і цікава

19-20 ліпеня культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец” ізноў расчыніў свае брамы. Нашы госці змаглі нацешыцца выступамі таленавітых калектываў і выканаўцаў.

Аматарскае аб’яднанне “Альтанка” падарыла гледачам душэўныя песні і шчырыя эмоцыі, стварыўшы цёплую і ўтульную атмасферу.

Рок-група “Прэмія” запаліла публіку сваёй энегіяй і драйвам, прымусіўшы ўсіх прытанцоўваць пад запальныя рытмы.

Вулічныя музыкі дадалі каларыту і непаўторнага шарму, напаўняючы прастору замка мелодыямі, якія гучалі проста пад голым небам.

Лідскія паэты кранулі сэрцы слухачоў сваімі праніклівымі вершамі, адкрываючы новыя грані творчасці і натхненні. “. На гэты раз выступілі Людміла Русь і Вольга Ашмяна-Бічэль.

Ансамбль цымбалістаў “DASK’EDY” зачараваў усіх сваім віртуозным выкананнем, пагрузіўшы ў свет беларускіх народных мелодый.

А для самых дапытлівых і актыўных наведвальнікаў Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы падрыхтавала займальныя гульні і віктарыны, якія не пакінулі абыякавым нікога!

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас