Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
А на “Замкавым гасцінцы”…

А на “Замкавым гасцінцы”…

4 ліпеня 2025, 16:47 Культура, літаратура 119
А на “Замкавым гасцінцы”…

28 чэрвеня 2025 года Лідскі замак стаў эпіцэнтрам культурнай падзеі, які з’яднаў у сабе мастацтва, гісторыю і забаўкі. У рамках  культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец” тэатр танца FlaminGo прадставіў гледачам заварожвальную праграму, у якой грацыя і экспрэсія рухаў перапляталіся з яркімі касцюмамі і захапляльнай музыкай. Ансамбль цымбалістаў DASK’EDY, у сваю чаргу, зачараваў публіку віртуозным выкананнем народных мелодый і сучасных кампазіцый.

Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі падрыхтаваў канцэртную праграму “Натхненне”, прадэманстраваўшы талент і творчы патэнцыял падрастаючага пакалення.

Адмысловую цікавасць выклікала тэматычная пляцоўка “Гульні і забавы Сярэднявечча”, арганізаваная ў двары замка. Усе ахвотнікі змаглі прыняць удзел у гульнях, адчуць дух сярэднявечнай эпохі.

А 29 чэрвеня ў рамках культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец” працягваліся выступленні лідскіх паэтаў. На пляцоўцы каля Дома Валянціна Таўлая на гэты раз для прысутных і прыхільнікаў мастацкага слова зачыталі свае творы Ірына Маркевіч і Лілея Каранеўская-Радзевіч.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5818
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Далучайцеся да нас