Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Раённы вечар ушанавання выпускнікоў адбыўся ў Лідзе

Раённы вечар ушанавання выпускнікоў адбыўся ў Лідзе

20 чэрвеня 2025, 00:03 Навука 34
Раённы вечар ушанавання выпускнікоў адбыўся ў Лідзе

Сёлета на Лідчыне са школай развіталіся 763 адзінаццацікласнікі, у Лідскага філіяла Гарадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву 21 выпускнік. Дасягненнямі маладых людзей па праву можна ганарыцца: 75 навучэнцаў атрымалі атэстаты пра агульную сярэднюю адукацыю адмысловага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём, 3 – срэбным. 218 выпускнікоў узнагароджаны пахвальнымі лістамі. Па выніках цэнтралізаванага іспыту навучэнцамі атрымана 28 стобальных вынікаў. Пра гэта паведаміла начальнік кіравання адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта Вольга Тарасюк.

14 чэрвеня выпускны вечар быў напоўнены радаснымі эмоцыямі і пазітывам. Урачыстым шэсцем прайшлі выпускнікі па імправізаванай алеі дзяцінства. Уручаны залатыя і срэбныя медалі. Самыя актыўныя адзначаны памятнымі сувенірамі. Бацькі медалістаў адзначаны падзякай старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага. Дажыначная плошча была напоўнена яркімі музычнымі нумарамі, сучаснай драйвовой харэаграфіяй.

Выпускнікамі ўскладзены кветкі да Кургана Неўміручасці ў знак падзякі за мірнае шчаслівае дзяцінства. Развітальны школьны вальс, шары, якія ўзнімаюцца ў неба  – усё гэта было.

А ў тым, што галоўны вечар юнацтва – выпускны, не ўсумніўся ніводны ўдзельнік сацыяльна-культурнай праграмы ў САК “Алімпія”. Не было сумных і “нетанцуючых” – хіба што хтосьці прысеў на хвіліначку адпачыць, каб з падвоенай энергіяй вярнуцца на танцпляц. Плэйліст выпускнога адклікаўся яркімі эмоцыямі саміх выпускнікоў. “Запальвалі” разам з топавым кіроўнымі, хедлайнерам вечара Алегам Маямі, папулярнымі групамі і дыджэямі. Ярка, гучна, пазітыўна!

Пад залпы святочнага салюту  развіталіся з дзяцінствам і загадалі тысячы жаданняў нашы выпускнікі. Хай усё спраўдзіцца, усё атрымаецца! Ва ўсіх, у кожнага! Лідчына ганарыцца сваімі выпускнікамі. Можна быць упэўненымі, выпуск – 2025 яшчэ ўнясе свой уклал у росквіт малой радзімы і нашай краіны!

ТК “Адукацыя Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5716
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас