Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Канферэнцыя па ўстойлівым развіцці ў Гамбургу

Навіны Германіі. Канферэнцыя па ўстойлівым развіцці ў Гамбургу

13 чэрвеня 2025, 17:52 У свеце 18
Навіны Германіі. Канферэнцыя па ўстойлівым развіцці ў Гамбургу

1600 міжнародных адмыслоўцаў на Гамбургскай канферэнцыі па ўстойлівым развіцці

Каля 1600 удзельнікаў з больш за 110 краін сустрэліся ў Гамбургу 2 і 3 чэрвеня для заключэння альянсаў, закліканых спрыяць устойліваму развіццю, і для садзейнічання ажыццяўленню павесткі дня ААН на перыяд да 2030 года. На Гамбургскай канферэнцыі па ўстойлівым развіцці (ангел. Hamburg Sustainability Conference, HSC) высокапастаў-леныя прадстаўнікі палітыкі, навукі, бізнэсу, грамадзянскай супольнасці і міжнародных арганізацый шукалі шляхі рашэння самых надзённых глабальных праблем. Міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі Рым Алабалі-Радаван заявіла перад пачаткам канферэнцыі:

– Міжнародныя праблемы цяпер як ніколі вялікія, таму міжнароднае супрацоўніцтва павінна быць як ніколі цесным.

Сёлета абмеркаванне было засяроджана на трох тэматычных абласцях: рэформа міжнароднай фінансавай архітэктуры, новыя інвестыцыі ў рэалізацыю глабальных мэт у вобласці ўстойлівага развіцця (ЦУР), а таксама трансфармацыйныя працэсы ў ключавых сектарах, сярод якіх мабільнасць і лагістыка, глабальная ахова здароўя, біяразнастайнасць і лічбалізацыя. Канферэнцыя праводзіцца па сумеснай ініцыятыве Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі, Прагра-мы развіцця ААН (ПРААН), Вольнага і ганзейскага горада Гамбурга і Фонду Міхаэля Ота.

Гамбург (d.de).

На фота: Бургамістр Гамбурга Петер Ченчер на HSC 2024© dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3415
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас