Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

29 мая 2025, 20:28 літаратура 27
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

57

 

Спаленне на вогнішчы кахання –

Усё тое спакваля праходзім мы,

Ды толькі б не было ў душы зацвердзявання,

Кахання шал ты толькі не тушы.

 

Шал лішняга кахання можа і абрыднуць

Той, каго кахаеш без памяцтва штодня,

Само каханне можа згінуць,

І рэчка ў спёку высахне да дна.

 

Бяздонным не бывае вір,

Хоць кажуць усе, што ён такі глыбокі.

Калісьці станеш на ягоны жвір –

Ва ўсім жыццёвым ёсць свае вытокі.

 

Як доўга будзеш крочыць па жыцці –

Да нечага заўжды павінен ты прыйсці.

 

58

 

Не крыўдзі беспадстаўна другіх,

Не нарывайся, каб табе казалі злое ў вочы.

Умей адрозніваць сваіх, чужых

І будзь да ўсяго ахвочы.

 

Наўпрост ідзі дарогаю жыцця сваёй,

Не бі нікчэмнасці паклоны.

Калісь настане вечны твой пакой,

Не вер ты ў дурныя забабоны.

 

Свет жыў каханнем і будзе жыць,

Нішто не зменіць гэты кругабег.

Жылі бы толькі ў згодзе людзі,

А ў іх душы быў шчасця смех.

 

Вясною зеляніць пружмень,

Штодня зіхціць жыцця прамень.

 

59

 

Чорным каравай не бывае ніколі –

Ён светлая радасць твайго і майго.

Заўсёды мы прагнем лепшае долі,

Шчасця шукаем свайго.

 

Бывае вятрыска так завывае,

Што не ўстаяць на нагах.

Прыйдзе вясна, салавей заспявае

Песню сваю па начах.

 

Свет непаўторны абліччам –

Чорны, белы і каляровы.

Пражытыя гады ператворацца ў лічбы.

У пенкнай кабеты ўбор паркалёвы.

 

Усё проста ў жыцці, паверце,

Адзін радок на помніку: год нараджэння ды год смерці.

 

60

 

Хто прыйдзе на мае хаўтуры,

Асушыць кубак за душы ўпакой.

Не трэба плакаць, усё ў натуры,

Зямля – прытулак вечны мой.

 

Зямны свой шлях я з годнасцю адмераў.

Усё бывала: дзе поўз, а дзе ішоў.

Набачыўся ўсяго: прамені шчасця, поцемкі, хімеры,

Бывала чаркі не ўздымаў, бывала піў без меры.

 

Пабачыў я жыцця калейдаскоп.

Калісь вясёлкаю яно іграла,

Цягнуў яго, як конь той воз, і соп,

Ды ўсё адно чагосьці не ставала.

 

Ні дабру, ні злу няма мярыла.

Памкненні ўсе мае зямля накрыла.

 

61

 

Вер у людзей, у іх светлыя душы,

Нават калі далягляд захмурнее.

Ёсць жа жыццё ў моры й на сушы,

Вякамі яно не марнее.

 

Было, ёсць і будзе каханне

Ад існавання планеты.

Жыве яно і ў растанні,

Ведай і ты аб гэтым.

 

Сустрэча прыносіць радасць і жаль.

Бура ламае дрэвы.

Крохкай бывае сталь,

Як перакаліш стрэлы.

 

Усяму ёсць норма свая,

Помні аб гэтым штодня.

  1. Паплечнікам

 

Па жыцці мы не гнуліся, хоць прымушалі.

Зыркае сонца любілі і дождж у змрочныя дні.

З сябрамі келіх віна прыгублялі,

Казалі камусьці: “Сыдзі”.

 

Мару сваю ад усіх хавалі,

Пяшчоту з каханай дзялілі ўдвух.

Шчырыя словы, бывала, казалі,

Дзіўны ў рэха гук.

 

Бабіна лета, зыркае сонца,

Дзіўны асенні прывід.

Ніхто і ніколі не жыў бясконца,

Бывае і ў нас сумны выгляд.

 

Прыгожа было ўсё, калі ты жыў.

Быў час – і кахаў, і любіў.

 

63

 

Варона каркае – будзе дождж.

Каханая злуецца – ёсць другі.

Калі святое ёсць, то ёсць ў душы.

Прыкметаў усіх бязмерна на зямлі.

 

Ды не звяртай на іх увагу.

Кахаеш – пацалуй і прытулі,

Хоць трэба мець для гэтага адвагу.

Адвагу трэба мець, каб па жыцці ісці.

 

Хоць вецер у твар, разбітая дарога,

Не мар, што можна лепшы шлях знайсці.

Хоць на душы адчай, трывога,

Ды толькі трэба ісці, ісці.

 

Сваім гасцінцам кроч ты да канца.

Будуюць хату ад падрубы да апошняга вянца.

 

64

 

Весяліся ў шчасці! Духам не падай у бядзе.

Усё гэта бывае заўжды па жыцці.

Паспрачаліся ні з чаго, потым памірыліся балазе,

Хмары на небе і тыя мусяць сысці.

 

Духмянымі кветкамі поўніцца дол,

Вецер з дрэў зрывае лісты,

Восень пладамі напоўніла стол

Тымі, што ўвесну цвілі.

 

Змены пор года – гушкалка.

Знізу ўверх: то туды, то сюды.

Восенню вырай напоўніцца птушкамі –

За мора ляцяць ад халоднай зімы.

 

Лепшае долі шукаў па жыцці,

Толькі не ведаў, як тое знайсці.

65

 

А памятаеш, нешта няўцям ты казала.

Быў месяц май, салаўі спявалі,

Ты на неба ўсё пазірала,

І камары нас на беразе рэчкі кусалі.

 

Восень жыцця прыйшла.

З таго дня мінулі рокі.

Была прыгажуня, а зараз старэча ўся,

За паўвярсты чуваць твае крокі.

 

Толькі цяга да маладосці той

У цябе ўзмацняецца з кожным днём.

Лепш ты больш цалавалася, як была маладой,

А не зараз, як стала трухлявым пнём.

 

Заўжды варта ведаць,

Калі вячэраць, калі снедаць.

 

66

 

Мая спадчына – гэта каханне маё.

Па сабе я табе пакідаю

Тыя сцежкі, дарогі, дрэваў галлё,

Іх ад сэрца свайго адымаю.

 

Ты дала мне ўсё, што змагла:

Салаўіныя спевы і водбліск зарніцы.

Залаціцца на хвоях смала,

Непаўторны пах медуніцы.

 

Маразамі студзіла душу,

Спёкай летняю сагравала,

Пахам ліпы тлуміла ты мне галаву,

Толькі мне было гэтага мала.

 

Беларусь! Я вяртаю свой доўг прад табой

І жадаю табе быць заўжды маладой.

 

67

 

Мілая, каханая, адзіная мая,

Ты побач ідзеш са мной.

Ты непаўторная, як нашая зямля,

І гэта мне прыносіць неспакой.

 

Занепакоены я толькі тым, каб была ты жыва, здарова,

Няшчасці і хваробы каб размінуліся з табой.

А для цябе тварыць я буду дзіва,

Ты ведаеш: навек я твой.

 

Са мной ты будзеш радаснай, шчаслівай,

Дзён чарада стаіць прад намі.

У каханні, веры наша моц і сіла,

Каханне з намі, навек з намі.

 

У шчырасць і сваё каханне вер,

І будзе ў шчасця якраз твой памер.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі
Культура

Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі

18 снежня 2018, 14:2818
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас