Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкая моладзь настроена аптымістычна

Навіны Германіі. Нямецкая моладзь настроена аптымістычна

29 мая 2025, 20:18 У свеце 23
Навіны Германіі.  Нямецкая моладзь настроена аптымістычна

Новае даследаванне паказвае, што многія маладыя людзі ў Германіі з аптымізмам глядзяць у будучыню.

Многія маладыя людзі ў Германіі з надзеяй глядзяць на сваё жыццё. Падчас даследавання “Моладзь у Германіі 2025” 65 % людзей ва ўзросце ад 14 да 29 гадоў заявілі, што ў цэлым з аптымізмам глядзяць у будучыню. У леташнім годзе гэты паказчык складаў 62 %. 

Па меркаванні аўтараў даследавання ў асобе групы сацыёлагаў, у першую чаргу вырасла здаволенасць фізічным і псіхічным здароўем. Магчымасці для кар’ернага росту і сацыяльнае прызнанне таксама атрымалі больш высокую ацэнку. Калі казаць пра ацэнку ўласнага матэрыяльнага становішча, то яна не змянілася. 

Даследаванне аспрэчвае стэрэатып пра “гультаяватую моладзь”: пры 81 % занятых поўны працоўны дзень моладзь часцей працуе на поўную стаўку, чым прадстаўнікі старэйшага пакалення. Многія маладыя людзі чэрпаюць сілы ў сям’і, партнёрскіх адносінах і ва ўласных жыццёвых мэтах. Рэлігія ці прырода амаль не іграюць ролі  стабілізацыйнага фактара. Занепакоенасць у маладых людзей выклікаюць палітычная сітуацыя і раз’яднанасць грамадства.

Берлін (dpa/d.de), © dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0644
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка
Грамадства

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:1943
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4741
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0941
Далучайцеся да нас