Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

16 мая 2025, 06:40 літаратура 17
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

47

 

Ты – здань! Навошта снішся мне штоноч?

Не гнаў цябе я ад сябе. Сама пайшла ты ў прочкі.

З таго растання – занямог,

Жыццё – не толькі есьці піражочкі.

 

Пах улетку – духмяны, непаўторны!

Губы ў губы – атрутны дурман!

Улетку ўсе ночы кароткія,

Бывае кароткім кахання раман.

 

Было ў нас усё тое, ды толькі сплыло,

Знікла, як ранкам туман.

І думаў я па жыцці: каб светла было,

Ды я памыліўся, быў гэта зман.

 

Як не ўпэўнены – не спадзявайся,

А як кахаеш – прызнайся.

 

48

 

Здрада і каханне – сяброўкі навекі.

Адна палкасцю свет усцілае,

Другая паціху нас даганяе, спусціўшы павекі.

Баль свой кожная, як умее, спраўляе.

 

Ловіш ты позірк чыйсьці,

Утаропіўся нехта ў дзявочыя грудзі.

Хоць у іншым выпадку нічога не выйдзе,

І мроіцца, мроіцца, што нешта будзе.

 

Каханне і здрада – два бакі аднаго медаля,

Золату іх нішто не пашкодзіць,

Шчырасць кахання – заўжды любата,

Кожнаму яна прыходзіць.

 

Жывеш і паняволі

Шукаеш лепшае долі.

 

49

 

Пацалункі твае: ці атрута, ці лекі? – скажы.

У чымсьці разгублены я па жыцці.

Для мяне гэта шчасце, ці міражы? –

Не магу ад цябе я так проста сысці.

 

Жаўрук у небе нешта шчабеча,

Радуецца прыходу вясны.

Толькі мы ўжо з табою старэчы,

Не хавай галавы сівізны.

 

А якою прыгожаю любасць была!

І адкуль у цябе недаверу столькі?

Ах, якая мілота сплыла!

Смак мінулага, гэткі ты горкі.

 

Жыццё, як у рэчцы цячэ вада,

Каму яно ў радасць, каму бяда.

 

50

 

Кажы, колькі можаш, колкіх слоў

Ды толькі трымай у іх цноту.

На свеце не злічана колькасць аслоў,

Ды не толькі яны пруць дурноту.

 

Палкасць пачуццяў ды прысак кахання –

Чаго нам яшчэ не стае?

Будзь мужным, бывае ўсё – сустрэчы, растанні.

Помняцца палкія губы твае.

 

Усё, што мы мелі, заўчасна згубілі.

Спалены між намі масты.

Нявернымі словамі ўсё атруцілі.

Ва ўсім вінаваты аслы.

 

Шлях ты жыццёвы свой пройдзеш.

Як згубіў – не спадзявайся, што знойдзеш.

 

51

 

Ты сыходзіш няўцям і прыходзіш знянацку

У парожнюю душу маю.

То маўчыш, то крычыш так знянацку –

Цябе зразумець я ніяк не магу.

 

Можа, ты незямное стварэнне,

І богі ў цябе адабралі душу?

З’явішся ты – я чакаю здарэння,

Якога – сказаць не магу.

 

Ты – анёл ці ты – д’ябал? – скажы мне нарэшце

Пунсовымі гэтымі вуснамі.

Гімн кахання магу праспяваць на бярэсце,

Толькі тваім зыркім позіркам мае губы прыдушаны.

 

Не зразумець, што такое каханне

І да чаго нас прыводзіць растанне.

52

 

Ніколі не бывае сарамлівай ружа,

Хоць пах яе не ўводзіць у зман,

А краскі, што цвітуць у лузе,

І бэз, чаромха маюць свой дурман.

 

Дзяўчыны пенкнасць усіх чаруе,

Яе какетства многіх забаўляе,

Ад прыгажосці той шмат хто гаруе,

І вочкамі яна па ўсіх страляе.

 

Суквецце маладосці з прыгажосцю –

Неапісаныя дзівосы!

Але гібее ўсё са старасцю,

На шчоках застаюцца слёзы.

 

Кароткі дзень, кароткі век.

Змірыся з гэтым, чалавек.

 

53

 

Час немагчыма вярнуць, колькі ты не маліся,

Ён спракавечна імкнецца ўпярод.

Сустрэўся з каханаю – прытуліся,

І душа памкнецца на ўзлёт.

 

Сустрэнеш ворага: не бойся,

Хай ён баіцца цябе.

Ты яму ў вочы проста смейся,

Не век табе жыць у галыцьбе.

 

Бі ў каршэль прайдзіхвоста,

Нікчэмнасці спуску не дай.

Калі каханая сыходзіць так проста,

Скажы ёй: “Бывай”.

 

Як напамін, табе магу сказаць:

Сабою быць, дарэмна не стагнаць.

 

54

 

Чыноўнікі да царскага карыта пруць нагбом,

Камусь у калейцы вуха адгрызуць,

А сябра лягнуць капытом,

Дык халуі найперш сваіх ядуць.

 

Яны брыдота, як не паглядзі,

Перад царом з дакорам верна служаць,

Як толькі цар сышоў туды –

Яго палошчуць ў бруднай лужы.

 

З’явіўся новы цар – б’юць ілбы паклонамі,

І пошчак салаўіны з вуснаў тхне,

А спіны іх заўжды сагнёныя,

Брыдоты пах ад іх ідзе.

 

Прыходзяць і сыходзяць каралі,

А халуі заўжды былі.

 

55

 

У цноты ёсць Евы аблічча

Да першай спакусы яе.

Нехта пазнаць невядомае кліча

Ў радасці і ў бядзе.

 

Фарбаў мноства на свеце,

Адценняў болей яшчэ.

Май дорыць нам мора суквеццяў

І водарам тхне.

 

Радасць сустрэчы, размовы без меры

Пра шчасце, пра годнасць, пра думак палёт.

Толькі б душу не схапілі хімеры

І не скаваў яе лёд.

 

Мілосці час і час жалобы

У тым жыццё нам даспадобы.

 

56

 

Махлярства поўны свет

І хцівасці не мерана штодня,

Прыгожы ў тваіх руках букет –

З ачышчанае бульбы – шалупня.

 

Цвярдыню цвердзі час ператворыць у пясок,

А прысак астывае спакваля.

Каханне палкае ўмірае незнарок.

На хвоях зацвярдзелая смала.

 

Мяняюць рэкі берагі,

Дарогі свой змяняюць шлях.

Ты быў камусьці дарагі,

Ды час прайшоў, імпэнт прыязнасці ачах.

 

Будзь разважлівым па дарозе ў нябыт

І ведай, што сёння ты быў, а заўтра – забыт.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0514
Далучайцеся да нас