7 траўня новы ўрад Германіі прыступіў да працы адразу пасля абрання канцлера. У якасці аднаго са сваіх першых афіцыйных дзеянняў новы федэральны канцлер Фрыдрых Мерц на паседжанні кабінета міністраў позна ўвечар так званай арганізацыйнай пастановай рэгламентаваў размеркаванне задач унутры ўрада.
Мерц хоча праяўляць больш актыўнасці ў знешняй палітыцы, чым яго папярэднік Шольц.
– Свет знаходзіцца ў такім хаосе, што канцлер Германіі павінен надаваць знешняй і еўрапейскай палітыцы больш увагі, чым раней, значна больш, чым у папярэднія дзесяцігоддзі, – сказаў ён у эфіры тэлеканала ARD.
Берлін (d.de/dpa).

