Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе новы мурал – мастакі ўпрыгожылі сцяну завода “Лідскае піва” гістарычным графіці

У Лідзе новы мурал – мастакі ўпрыгожылі сцяну завода “Лідскае піва” гістарычным графіці

9 мая 2025, 12:06 Культура 85
У Лідзе новы мурал – мастакі ўпрыгожылі сцяну завода “Лідскае піва” гістарычным графіці

На сцяне каля Музея лідскага бровара з’явіўся выдатны арт-аб’ект. На мурале можна ўбачыць фантастычнае Дрэва жыцця, якое прарастае з жывога сэрца старога горада – Рынкавага пляца. Тут можна пазнаць старадаўнюю Ратушу і будынак паліцэйскага ўчастка, дзе калісьці адкрыўся першы бар амбіцыйнага прадпрымальніка Носеля Пупко.

Лідская ратуша – згублены помнік архітэктуры барока XVIII стагоддзя. У такім ці іншым выглядзе, але яна праіснавала да канца XIX стагоддзя. Побач размяшчаўся двухпавярховы будынак: злева – паліцыя, справа – піўная зала заснавальніка завода “Лідскае піва”.

Неба на мурале – жывы ўдзельнік сюжэту, поўны руху, жыцця і святла. Гэты світанак – не проста пачатак новага дня, а знак бурных змен канца XIX стагоддзя, калі гарады Беларусі імкліва ператвараліся, дзякуючы імпульсу адважных летуценнікаў. Мурал – гімн той рамантычнай эпосе змен і надзей.

Госці Музея лідскага бровара змогуць першымі ўбачыць гэты сапраўдны твор мастацтва і зрабіць асаблівыя фатаграфіі.

Асобная падзяка камандзе, якая працавала над праектам:

Канцэпцыя – Urban Myths.

Эскіз – Аляксандра Прыма.

Тварылі магію на сцяне – Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1015
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Далучайцеся да нас