Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча з паэтэсай Станіславай Белагаловай

Сустрэча з паэтэсай Станіславай Белагаловай

9 мая 2025, 12:12 літаратура 63
Сустрэча з паэтэсай Станіславай Белагаловай

У Доме Валянціна Таўлая прайшла сустрэча з лідскай паэтэсай Станіславай Белагаловай. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках цыкла сустрэч з лідскімі пісьменнікамі пад назвай “ЛітЛід” на базе экспазіцыі “Час прывёў на Парнас”. Пазнаёміцца з творчасцю Станіславы Іванаўны прыйшлі вучні з 5 “а” класа СШ №11 г. Ліда начале з класным кіраўніком Наталляй Мікалаеўнай Анашкевіч.

Навучэнцы пачулі з вуснаў паэтэсы вершы, якія насычаны любоўю да Радзімы, да свайго роднага краю, да родных і блізкіх. Даведаліся і пра гісторыю напісання таго ці іншага твора. Станіслава Іванаўна прызналася перад дзецьмі, што прымае ўдзел у розных літаратурных конкурсах, адзін з якіх “Дарослыя-дзецям”, паводле якога змяшчаюцца пад вокладкай творы ўдзельнікаў, якія атрымліваюць пэўныя пераможныя месцы.

Разам з тым, навучэнцы даведаліся, што вершы лідскай паэтэсы пакладзены на музыку. Упэўніцца ў гэтым можна было паслухаўшы дзве песні – пра сына і дачку. Гэтыя песні, між іншым, у недалёкім часе можна было пачуць у эфіры Лідскага радыё.

Станіслава Іванаўна Белагаловая плануе выдаць яшчэ адзін зборнік. Застаецца пажадаць ёй плёну ў гэтай творчай працы!

ТК “Дом Валянціна

 Таўлая”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас