Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Велікоднае віншаванне Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

Велікоднае віншаванне Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

26 красавіка 2025, 06:04 Грамадства 54
Велікоднае віншаванне Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

Хрыстус уваскрос!

Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!

Дарагія браты і сёстры, у чарговы раз мы стаім перад таямніцай пустой магілы Езуса і чуем словы, поўныя любові, суцяшэння і надзеі: “Не бойцеся! Хрыстус ужо ўваскрос, Пан мой і мая надзея. А месцам сустрэчы будзе Галілея…”

Гэтыя словы павінны ўмацоўваць нашу веру, што сярод зменлівасці і хаосу сучаснага свету ў розных выпрабаваннях і цярпеннях надалей крыніцай любові і сілы нязменна з’яўляецца ўваскрослы Пан – Пераможца смерці, пекла і сатаны.

Уваскрослы Езус загадвае сваім вучням ісці ў Галілею – месца, дзе падчас паўсядзённых справаў яны сустрэліся з Ім, Настаўнікам з Назарэта і пайшлі за Ім. Няхай жа і наша сустрэча з жывым Збаўцам, прысутным у Найсвяцейшым Сакрамэнце, дапаможа ў Галілеі нашай штодзённасці знайсці мэту і сэнс жыцця, а таксама ўмацуе надзею на канчатковую перамогу дабра над злом, любові над нянавісцю і жыцця над смерцю.

Няхай запалаюць нашыя сэрцы, калі Уваскрослы Хрыстус прыйдзе да нас са сваім Словам – Добрай Навіной – і Хлебам Жыцця ў Святой Камуніі.

Марыя, Маці надзеі, няхай выпрасіць нам дар пасхальнай радасці і вядзе да свайго Сына шляхам праўды, дабра і спакою ў пілігрымаванні Юбілейнага года хрысціянства.

Няхай Вялікдзень паселіцца ў вашых сэрцах з надзеяй і ўсімі шчодрымі і неабходнымі ласкамі. Няхай Уваскрасенне Пана дасць вам моц, напоўніць вашыя дні спакоем, вясновым цяплом, любоўю і згодай!

Дарагія браты і сёстры! Няхай радаснае і трыумфальнае Аллелюя! Хрыстус уваскрос! гучыць у нашых сэрцах так, як гучыць сёння ва ўсіх хрысціянскіх святынях нашай любай Беларусі, бо сёння ўсе хрысціяне з надзеяй святкуюць Пасху – Вялікі Дзень у гісторыі хрысціянства і ўсяго чалавецтва. Сёння званы хрысціянскіх святыняў зліваюцца ў адну мелодыю радаснага абвяшчэння: Хрыстус уваскрос. Сапраўды уваскрос!

Таму, любыя браты і сёстры – хрысціяне, –

Слёзы з твару выцірайце, праганяйце з сэрцаў грэх.

Песні радасна спявайце, хай гучыць вясёлы смех.

Уваскрос Пан над Панамі, Ён жыве, Ён разам з намі!

 

На ўзнёслае і радаснае святкаванне Вялікадня, каб Хрыстом “запалалі нашыя сэрцы”, шчыра благаслаўляю…

У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі,

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0644
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка
Грамадства

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:1943
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4741
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0941
Далучайцеся да нас