Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гарадзенскія традыцыі да Свята Вялікадня

Гарадзенскія традыцыі да Свята Вялікадня

18 красавіка 2025, 14:58 Культура 55
Гарадзенскія традыцыі да Свята Вялікадня

12 красавіка 2025 года ў г. Гародні таленавітыя работнікі Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел у фестывалі-кірмашы народных рамёстваў “Гродзенскія традыцыі да Свята Вялікадня”.

На галоўнай пляцоўцы свята-кірмашу яскрава выступіў народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” Мажэйкаўскага клуба-бібліятэкі.

Таленавіты майстар Марына Савіцкая  прадставіла майстар-клас па вырабе традыцыйных пісанак.

 Велікоднае яйка – традыцыйны сімвал, без якога мы не ўяўляем сабе гэтае свята.

І гэта яшчэ не ўсё.

Таленавітыя работнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прадстаўляюць Лідскі раён у пралогу Свята “Вялікдзень ідзе – гасцей вядзе!” Народны фальклорны гурт “Ульяніца” – удзельнікі гульнёвай пляцоўкі.

Насычаны сонечны дзень сёння для нас паднёс мноства выдатных падзей.

 

На фестывалі-кірмашы народных рамёстваў “Гродзенскія традыцыі да Свята Вялікадня” нашаму таленавітаму майстру Марыі Шылкоўскай было урачыста ўручана пасведчанне “НАРОДНЫ МАЙСТАР БЕЛАРУСІ”.

Марыя Шылкоўская, майстар па ткацтве і вязанні традыцыйных карункаў – лепшая!

Віншуем таленавітых лідзянак. Вы ўсе лепшыя!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас