Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Экскурсія “Цуды ў “Чытай-горадзе””

Экскурсія “Цуды ў “Чытай-горадзе””

12 красавіка 2025, 15:25 Грамадства 69
Экскурсія “Цуды ў “Чытай-горадзе””

У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг.Дворышча” адбылася экскурсія “Цуды ў “Чытай-горадзе””, на якую былі запрошаны выхаванцы дзіцячага садка. Маленькім наведвальнікам паказалі, што ў бібліятэцы жывуць кнігі, з якімі можна цікава правесці час. Кнігі нам даюць веды, у доказ таму дзеці пырскалі на папяровыя кветачкі вадой і яны распускалі свае пялёсткі, кнігі натхняюць на гульні і творчасць, кнігі могуць перанесці нас у любы час, ці то ў любую краіну.

Цікава было апынуцца і ў музейным пакоі “Спадчына” ды пазнаёміцца з прыладамі працы нашых продкаў,  патрымаць у руках старыя рэчы, закалыхаць немаўля і ўбачыць беларускага Дзеда Мароза  – Зюзю.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:5442
Арнольду Макміліну - 85 гадоў
У свеце

Арнольду Макміліну - 85 гадоў

17 ліпеня 2026, 07:1237
Маё багацце ўсё - у слове
літаратура

Маё багацце ўсё - у слове

30 кастрычніка 2026, 08:3435
Вячаславу Шведу - 70 гадоў
Гісторыя і краязнаўства

Вячаславу Шведу - 70 гадоў

30 кастрычніка 2026, 08:3835
Далучайцеся да нас