Гара. Горад. Агарод
Адкуль пайшло слова горад. Безумоўна, трэба разумець, што гэтае слова не ўзнікла ў надта глыбокай старажытнасці. Тады гарадоў проста не было. Першы горад, які вядомы як горад індаеўрапейскай цывілізацыі ўзнік усяго 2300 гадоў да нашай эры і называўся Хатус, што абазначала проста: “хаты”.
Дзесці тады ўзнікла і слова, якое абазначала тэрмін “горад”. Але мне невядома, як яно гучала. А вось гадоў за 1,5- 1,0 тысячы да нашай эры гэты тэрмін ужо аказаўся запісаным. У беларускай гісторыі вучаць, што слова горад узнікла ад словаў гарадзіць, агароджа. Маўляў, паселішча, якое абносілася агароджай і называлася горадам. I ў гэтым была б логіка, калі б не сведчанні сівой мінуўшчыны.
На санскрыце, старажытным койнэ індаеўрапейскіх, у тым ліку і беларускай, моваў, азначэнню “горад” адпавядае слова нагара (на гары). Тэрмін “гараджане” гучыць як нагараджана і пішацца, нават, праз літару “дж”.
Такім чынам, слова горад паходзіць ад месца свайго традыцыйнага размяшчэння – на гары. Слова агароджа ўзнікла таксама ад гэтай гары і абазначае вакол гары, так як і абсяг, аздоба, атачэнне, утвараецца з дапамогай прыстаўкі а-. Агароджа абносілася вакол гары і вакол таго, што было на гары. Унутры агароджы знайходзіўся агарод, які страціўшы прыстаўку ператварыўся ў гарод, град ці горад. Такім чынам, першаасновай гэтага гнязда словаў з’явілася слова гара. Словы гарадзіць гарадзішча, Гародня, Наваградак – усе адгэтуль.
Грамада, грамадзянін, грамадства
Апалагеты антыбеларускасці, калі хочуць прынізіць нашу мову пачынаюць даказваць яе штучнасць, што большасць словаў – гэта скалечаныя расейскія словы, ну ў лепшым выпадку польскія, але толькі не самабытныя беларускія. Такія сцвярджэнні датычаць і словаў грама-дзянін, грамадзянскі. Маўляў гэта тыя ж гражданин, гражданский, толькі папсаваныя. Сапраўды, словы гражданский і грамадзянскі па гучанні блізкія, але асновы іх зусім розныя. Расейскае гражданин – слова штучнае, утворанае ў 18 – м стагоддзі ад слова горожанин. З беларускім словам грамадзянін справа выглядае зусім інакш. Яно мае тысячагадовыя карэнні. Ізноў мы заглядваем у Індыю 2-га тысячагоддзя да нашай эры. На старажытна – індыйскай мове санскрыце слова грама абазначае: вёска, натоўп. У гэтым значэнні слова грамада дайшло да нас праз тры тысячы гадоў. Грамада, сялянская грамада, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада – гэта такая ж супольнасць людзей як і вёска, як і натоўп , ну, вядома, арганізаваная іначай. Грамада дала грамадства і грамадзяніна, чалавека, які належыць да грамады. Слова грамада пранікла і ў расейскую мову, громадный, огромный, але , як бачна, моцна сказілася і па сэнсе, і па гучанні. Такім чынам ні пра якую штучнасць беларускіх словаў ці пра іх паходжанне ад расейскіх гаворкі быць не можа. У аснове яе – пракрыты старажытных арыйскіх плямёнаў, прашчураў сёняшніх беларусаў.
Сад. Сядзіба. Сажань
Слова сад вельмі старажытнае, па ўжо не раз ужытай тэрміналогіі, даведыйскае. Ужо ў санскрыце гэтае слова абазначае не першапачатак сваёй сутнасці, а толькі наступства. У санскрыце слова сада абазначае плод, садавіну. З гісторыі індаеўрапейскай расы мы ведаем, што арыі займаліся земляробствам, а значыць і садаводствам задоўга да прыходу ў Індыю, таму нічога дзіўнага ў тым, што за 1,5 тысячы гадоў да нашай эры сада – гэта ўжо плод, няма. Безумоўна можна пайсці і ад плода да дрэва, але тут на баку першай версіі – гісторыя, згодна з якой у Малой Азіі, адкуль арыі хутчэй за ўсё рассяліліся ў Індыю было высокаразвітае паліўное зямляробства і садаводства, а вось з дзікімі пладамі там цяжэй. Але ў дадзеным выпадку гэтыя разважанні не носяць прынцыповага характару. Прынцыповым з’яўляецца тое, што сад сам не расце, яго трэба садзіць і корань дзеяслова садзіць ляжыць у аснове ўсяго гэтага гнязда словаў. Ад гэтага кораня бяруць пачатак усе назоўнікі, якія абазначаюць нейкія насаджэнні: прысады, пасадка, саджанцы.
Ад гэтага кораня і сядзіба, па азначэнні: комплекс жылых і гасладарчых пабудоў разам з дваром, агародам і садам. Нельга адназначна сказаць, што вызначыла назву: сад ці тое, што гэты комплекс пабудоў садзілі на адпаведнае месца, але хутчэй за ўсё сад, бо існуе слова сяліба, якая абазначае той жа комплекс пабудоў, але, магчыма, дзесці ў даўніне – комплекс без саду. Пазней ўсё гэта пераблыталася, і што сядзіба, што сяліба пачалі абазначаць адно і тое ж. На сад ужо ніхто не звяртаў увагі. Ад дзеяслова садзіць пайшло і шмат іншых словаў: ад слова пасад, вялікакняскі пасад да сучаснага паседжання. Акрамя князя на пасад садзілі маладую, а то і маладога. Маладую садзілі на дзяжу, пакрытую кажухом, або на куфар, ці падушкі, якія яна мела забраць з сабою. Усё, што брала маладая называлася пасаг, што ізноў жа ідзе ад слова пасад, садзіць. Ад слова садзіць ідзе і слова саджалка. Напрыклад, бульбасаджалка. Ідзе і слова сажалка. Што тут найперш саджалі, ці прысады вакол, ці саджалі мачыць лён ды каноплі, ці “саджалі” малькоў рыбы.
Ад слова садзіць паходзіць і мера даўжыні сажань. Тлумачэнні разумных кнігаў пра тое, што слова сажань паходзіць ад слова сягаць не вытрымлівае крытыкі. Сягаць, абсяг звязаны з мерай даўжыні ці прасторы, але непамерна большай, а сажань мае даволі канкрэтную даўжыню. У Вялікім Княстве гэта – 3 локці, або 194,8 см, у Расіі – 213,36 см, на Беларусі вядомы былі тры віды сажняў: скарбовы або касы; махавы або ручны; купецкі або дзевяціфутавы.
З купецкім усё зразумепа. Ён позняга паходжання і прывязаны да фута: ангельскага, ці яшчэ якога.Махавы ці ручны – прыблізная мера на велічыню максімальна расцягнутых у бакі рук, а вось касы, або скарбовы: асноўны сажань. З ім справы цікавей. Вось дзве вытрымкі са старых дакументаў: “…такежъ жаловали намь, штожъ здавна мошчывали каждый человекъ передь своимъ дворомь пяти топоришчъ”; “… нижели я на тотъ часъ з дому своего не мог вывести… тесниц меншых сорок девет, каждая по два сажни и по два топоришча”.Тут “тапарышча” – даўжыня ручкі сякеры, скарыстоўваецца, як мера даўжыні і скарыстоўваецца разам з мерай “сажань”, як дробная ад “сажня”. Тапарышча мера вельмі зручная для цеслі, раз-два і памераў. А ці не мог і сажань быць такой жа ручкай ад нейкай прылады працы, якая была насаджана на яго. Згадаўшы даўжыню сажня 1,94 (2,13) см і ўсе прылады працы ды зброю, якія скарыстоўваліся ў той час мы знайходзім, што пад згаданую даўжыню падпадаюць дзіда і каса. Ну, дзіда адпадае, бо яна не для мераў, а вось каса. Чым, скажам, размераць луг на дзялянкі. Вядома: кассём. Вось тут і згадаем касы сажань, як сажань касы, “палку”, на якую насаджана каса. Пра слова каса гаворка была асобная, а вось калі трэба прымацаваць касу да касся гавораць: “Асадзіць касу”. Гавораць асадзіць і пра рыдлёўку, і пра сахор, і пра сякеру, малаток, долата. I тут корань сад.
Ад гэтага кораня і словы сядло, падсядзёлак, седлавіна, сядак, сядзенне і шмат іншых. Але іх паходжанне відавочнае. Не выключана, што ў сувязі са словам сад трэба разгпядаць і слова суд. Далёка па гучанні, сэнсе, але згадаем, як гэтае слова пішацца па польску: sa,d. Гэта значыць, што калісці яно гучала як “сад” і магчыма паходзіла ад таго, што суддзі сядзелі ці асуджаннага саджалі, але, паколькі асуджанных тады саджалі рэдка, больш вешалі ды голавы адсякалі, то хутчэй трэба абапірацца на суддзяў. Тым больш, што ў Вялікім Княстве суддзі называліся лаўнікамі ад той самай лавы на якой яны сядзелі і судзілі. Магутнае адгалінаванне словаў з гэтага гнязда дае і слова сяліба. Гэта: сяло, паселішча, селянін, аселіца і мноства іншых, але ўсе яны зводзяцца да словау селі, аселі. А аселі абазначае: пачалі сядзець, што зноў выводзіць на слова садзіць. Таму так лёгка і дапасоўваюцца адно да другога словы сядзіба і сяліба.

default
Нельга сказаць, што ўсе гэтыя разважанні сапраўда ў апошняй інстанцыі, але гняздо словаў з коранем сад сабралася даволі шматлікае, разнастайнае і цікавае.