Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Засеўкі 2025 на Лідчыне

Засеўкі 2025 на Лідчыне

29 сакавіка 2025, 08:13 Грамадства, Культура 73
Засеўкі 2025 на Лідчыне

Традыцыйнае абрадавае дзейства, якім нашыя продкі ва ўсе часы суправаджалі пачатак унясення ў глебу насення збажыны, прайшло ў Лідскім раёне.

Месцам “Засевак” стала адно з палёў ЛРСУП “Мажэйкава”, куды сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва Лідскага раёна на чале са старшынём райвыканкама Аляксандрам Людвігавічам Вярсоцкім, кіраўнікі і працаўнікі сельгасарганізацый, прадстаўнікі духавенства, культуры — усе, хто ўсведамляе значнасць пасяўной кампаніі, ад каго залежыць вага сёлетняга раённага каравая.

Кіраўніцтва Лідскага раёна і мясцовай гаспадаркі паклала пачатак сяўбе, кінуўшы ў добрую глебу першае насенне. Асвяцілі першую баразну святары Лідчыны.

Сонечнае надвор’е, узнёслы настрой людзей, жыццесцвярджальны народны абрад, цудоўнае выкананне засеўных песень артыстамі Лідскага раённага цэнтра культуры – народных калектываў “Талер” і “Каханачка”, — усё гэта дала моцны зарад на працу, а разам і ўпэўненасць, што яна прынясе чаканы вынік.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас