Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
25 сакавіка – інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

25 сакавіка – інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

29 сакавіка 2025, 08:19 Грамадства 16
25 сакавіка – інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Гісторыя суверэннай Беларусі папоўнілася яшчэ адной знакавай падзеяй – цырымонія заступлення на пасаду зноў выбранага Прэзідэнта Беларусі прайшла ў Палацы Незалежнасці 25-га сакавіка. Гэтую падзею разам са сваім лідарам пражыла ўся краіна. Аляксандр Лукашэнка прыехаў на інаўгурацыю па двух галоўных сталічных праспектах – Незалежнасці і Пераможцаў. Картэж беларускага лідара на вуліцах горада цёпла сустракалі мінчане і госці сталіцы.

Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці ў знакамітай, самай вялікай у краіне Зале ўрачыстых цырымоній. На свае вочы яе ўбачылі 1100 чалавек запрошаных, у тэле- і інтэрнэт-трансляцыях – уся краіна.

Цырыманіял прадуманы да дробязей, і кожны элемент мае значэнне. Пачалася цырымонія з унясення Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і штандарта Прэзідэнта. Не менш ганарова і адказна ўносіць у залу ўрачыстых цырымоній Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Гэта таксама вельмі важны элемент цырымоніі.

Цырымонію інаўгурацыі Прэзідэнта адкрыў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка:

– У гэты ўрачысты дзень Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь аб’яўляе, што воляй народа Беларусі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Выбаршчыкі Беларусі прынялі адказнае рашэнне, аддаўшы свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча ва ўмовах свабодных і дэмакратычных выбараў.

У адпаведнасці з артыкулам 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка прамовіў Прысягу.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з перамогай на выбарах. “Гэта перамога не толькі Прэзідэнта, але і мільёнаў беларусаў. 26 студзеня мы пераадолелі чарговае гістарычнае скрыжаванне. Прайшлі яго ўпэўнена і мудра, не збочыўшы з дарогі, па якой ідзём трэць стагоддзя”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пасля цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалеж-насці адбылася яшчэ адна найважнейшая ўрачыстасць у гісторыі суверэннай Беларусі. У прысутнасці кіраўніка дзяржавы, вышэйшых службовых асоб, членаў прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, іншых удзельнікаў цырымоніі ўступлення Аляксандра Лукашэнкі на пасаду, мінчан і гасцей сталіцы вайскоўцы прамовілі клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту – Галоўнакамандуючаму Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь. Цырымонія адбылася на плошчы Дзяржаўнага сцяга.

Валерыя Сцяцко, Вераніка Канюта, Звязда.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5316
Далучайцеся да нас