Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Перасоўная выстава “Мастак – кніга – тэкст” адкрылася ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі

Перасоўная выстава “Мастак – кніга – тэкст” адкрылася ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі

20 сакавіка 2025, 16:50 Культура 52
Перасоўная выстава “Мастак – кніга – тэкст” адкрылася ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі

14 сакавіка 2025 года ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё перасоўнай выставы “Мастак – кніга – тэкст” са збору Музея-запаведніка “Выспа-град Свіяжск”.

Выстава ўяўляе сабою ўнікальны збор прац мастакоў-графікаў, прысвечаных вобразам і тэкстам літаратуры і фальклору. Гэтыя творы ўпершыню былі прадстаўлены на Казанскай Міжнароднай Біеннале друкаванай графікі ў 2015 годзе, а затым папоўнілі фонды Музея-запаведніка “Выспа-град Свіяжск”. На выставе экспануюцца 30 прац з калекцыі музея, уключаючы ілюстрацыі да фальклорных тэкстаў, вершаваным і празаічным твораў рускай і замежнай літаратуры, эскізы афармлення кніг і экслібрысы. Аўтарамі прац сталі мастакі з Расіі, Беларусі, Украіны, Арменіі, Мексікі і Індыі.

Экспанаты дэманструюць цесную сувязь літаратурнага і мастацкага вобразаў, падкрэсліваючы значнасць візуальнага ўвасаблення тэксту. Кожная праца адрозніваецца тэматычнай і стылістычнай разнастайнасцю, арыгінальнасцю мастацкай мовы і творчай воляй. Шматлікія творы раскрываюць нацыянальную своеасаблівасць літаратурных тэкстаў, выкарыстоўваючы як этнаграфічныя элементы, так і сімвалічныя трактоўкі.

Дырэктар Лідскага гістарычна-мастацкага музея Наталля Аляксандраўна Хацяновіч адзначыла:

– Мы вельмі рады прымаць гэты міжнародны праект у нашым музеі. Асабліва сімвалічна, што выстава праходзіць у перадпачатку Дня беларускага пісьменства, бо 2025 год абвешчаны Годам пісьменства ў Беларусі, а Ліда стане сталіцай імпрэзы. Гэтая выстава мае для нас вялікае міжнароднае і літаратурнае значэнне.

На адкрыцці таксама было падкрэслена, што музеі плануюць далейшае супрацоўніцтва ў рамках сумесных выстаўных праектаў.

Выстава “Мастак – кніга – тэкст” з’яўляецца часткай доўгатэрміновага партнёрства Музея-запаведніка “Выспа-град Свіяжск” з музеямі Рэспублікі Беларусь, якое развіваецца з 2010-х гадоў. У Беларусі выстава экспануецца ўжо ў чацвёрты раз: раней яна была прадстаўлена ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Менску (верасень 2024 г.), а таксама ў Нацыянальным гістарычна-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” і Музеі “Замкавы комплекс “Мір” (снежань 2024 – студзень 2025 г.).

Выстава працягнецца ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі да 16 красавіка 2025 года.

Адрас: Рэспубліка Беларусь, Гарадзенская вобласць, г. Ліда, Праспект Перамогі, 37.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас