Кіраванне адукацыі Лідскага раёна па выніках працы за 2024 год прызнана лепшым у краіне
У 2024 годзе Лідскае кіраванне адукацыі атрымала найвышэйшыя паказчыкі ў гісторыі.
За год навучэнцамі ўстаноў адукацыі заваявана больш за 450 прызавых месцаў у конкурсах.
У райцэнтры стала на аднаго настаўніка больш са званнем “Заслужаны”, у школах дзейнічае некалькі тэхнічных лабараторый, установы адукацыі адзначыліся вялікай колькасцю стабальнікаў і пераможцаў алімпіяд.
Настаўнікі здалі на выдатна.
Начальнік кіравання адукацыі Лідскага райвыканкама Вольга Тарасюк:
– Гэта вынік працы высокапрафесійнага і творчага педагагічнага калектыва. Педагогі, іх вучні і выхаванцы неаднаразова прызнаваліся пераможцамі і прызёрамі ў выставах, конкурсах, фэстах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Званне “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь” прысвоена настаўніку рускай мовы і літаратуры гімназіі №1 г. Ліды Таццяне Глыздовай. Дыплом III ступені ў намінацыі “Лепшы настаўнік-дэфектолаг” на IХ Міжнародным конкурсе профмайстэрства спецыялістаў дашкольных адукацыйных арганізацый краін СНД “Майстэрства без меж” заваяваны Таццянай Плотнікавай, педагогам дзіцячага саду № 26 г. Ліды. Лепшым выхавальнікам аздараўленчага лагера па выніках абласнога конкурсу стала Таццяна Клябека, выхавальнік АЛ “Бярозка”, настаўнік СШ № 15 г. Ліды. Педагог гімназіі №1 г. Ліды Алена Рубель ганаравана дыпломам II ступені абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю дзейнасці сацыяльных педагогаў.
16 устаноў адукацыі паспяхова завяршылі эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць.
29 стабальнікаў.
Створаныя ўмовы, у тым ліку эфектыўная сістэма настаўніцтва, дазволілі замацавацца 85% маладых спецыялістаў.
Ва ўстановах дашкольнай адукацыі дзеці ўцягнуты ў даследчую і прыродаахоўную дзейнасць, у рэалізацыю раённага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Я і Радзіма мая”.
Далейшае развіццё атрымала рэалізацыя праектаў Парку высокіх тэхналогій “Лабараторыя адкрыццяў”, “Інфарматыка без разеткі”, “Робаалгарытміка”.
Па выніках цэнтралізаванага іспыту і цэнтралізаванага тэставання заваявана 29 стобальных сертыфікатаў. 70 выпускнікоў 11-х класаў атрымалі атэстаты пра агульную сярэднюю адукацыю з узнагароджаннем залатым і срэбным медалямі, 99 выпускнікоў 9-х класаў – пасведчанні пра агульную базавую адукацыю.
Навучэнцамі заваявана 65 дыпломаў пераможцаў на абласной і 11 на рэспубліканскай алімпіядах па навучальных прадметах, найлепшыя вынікі прадэманстравалі навучэнцы лідскіх гімназіі №1, СШ №17, СШ №1. Ягор Сушкоў (СШ № 9 г. Ліды імя А.В. Нічыпорчыка) заваяваў залаты і срэбны медалі на міжнароднай алімпіядзе па навуках пра Зямлю.
Нададзена значная ўвага развіццю даследчых навыкаў навучэнцаў. У выніку – 16 дыпламоў пераможцаў заваявана навучэнцамі на абласной канферэнцыі даследчых прац “Крыштальная Альфа”. 3 дыпломы атрыманы навучэнцамі СШ № 1 г. Ліды і сярэдняй школы № 8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова на міжнароднай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа”. 57 вучняў ўстаноў адукацыі прайшлі навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.
Выхоўваюць патрыётаў.
Створаны ўмовы для вывучэння асобных навучальных прадметаў на падвышаным узроўні. Такую магчымасць рэалізавалі больш за 82% навучэнцаў 10-11-х класаў. Пашырана сетка профільных класаў прафесійнай скіраванасці: працуюць 35 класаў (груп) ваенна-патрыятычнай, педагагічнай, спартова-педагагічнай, аграрнай, інжынернай, чыгуначнай, медыцынскай скіраванасці, што дае магчымасць больш сістэмна рыхтавацца да паступлення. Забяспечана прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў 10-11-х базавых класаў па 10 прафесіях.
Больш за 77% навучэнцаў наведваюць аб’яднанні па схільнасцях. Працуе восем дзіцячых калектываў самадзейнай мастацкай творчасці.
За год навучэнцамі ўстаноў адукацыі заваявана больш за450 прызавых месцаў у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах па розных кірунках выхавання.
20.02.2025 года на калегіі Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі працы сістэмы адукацыі за 2024 год.
Кіраванне адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта адзначана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшае структурнае падраздзяленне гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі” з уручэннем пераходнага прыза.
Гэта вынік працы высокапрафесійнага, адданага сваёй справе педагагічнага калектыва Лідчыны!
Сайт Кіравання адукацыі.