Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
18-я Агульнанацыянальная дыктоўка ва ўстановах Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта

18-я Агульнанацыянальная дыктоўка ва ўстановах Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта

14 сакавіка 2025, 13:20 Мова 59
18-я Агульнанацыянальная дыктоўка ва ўстановах Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Наступіла пара падвесці вынікі мерапрыемстваў да Дня роднай мовы і ўсіх відаў беларускіх дыктовак, напісаных ва ўстановах Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Інфармацыя аб правядзенні дыктоўкі была накіравана ў райгарвыканкамы, установы культуры, адукацыі, іншым установам і арганізацыям.

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы для навучэнцаў, педагагічных работнікаў, прадстаўнікоў грамадскасці вобласці 21 лютага 2025 года было арганізавана правядзенне Гарадзенскага абласнога дыктанта, прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для напісання дыктанта быў прапанаваны тэкст “Успаміны маленства”, прысвечаны падзеям самай трагічнай вайны ў гісторыі нашай краіны.

Удзел у напісанні дыктанта прынялі супрацоўнікі райгарвыканкамаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

Ва ўстанове адукацыі “Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” 21 лютага 2025 года на ўсіх факультэтах адбылося напісанне традыцыйнай агульна-ўніверсітэцкай Купалаўскай дыктоўкі “Знайдзі сябе з намі”.

Акрамя таго, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры, далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры, традыцый сваёй радзімы ва ўстановах адукацыі і культуры вобласці быў арганізаваны шэраг конкурсаў, кніжных выстаў, творчых сустрэч з пісьменнікамі Гарадзеншчыны і іншых мерапрыемстваў.

У лютым 2025 года праведзены:

конкурсы чытальнікаў вершаў і выканаўцаў музычных твораў на вершы беларускіх пісьменнікаў, уласных твораў, прысвечаных мове;

тэматычныя кніжныя выставы “З любоўю да роднага слова”, “Шануй і беражы родную мову”, “Беларуская мова – мелодыя сэрца”;

конкурсы сачыненняў-эсэ “Я гэты край радзімаю заву”;

вусныя часопісы “Чароўныя напевы роднай мовы”, “Сэрцам роднага слова краніся”;

акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, “Маё любімае слова па-беларуску”;

інфармацыйныя гадзіны “Славутыя сыны сваёй краіны”;

літаратурна-музычныя кампазіцыі “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”;

творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Гарадзеншчыны;

конкурсы малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў;

тэaтpaлiзaвaныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы.

Таксама ў лютым 2025 года ва ўстановах адукацыі праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 90-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна і 100-годдзя з дня нараджэння Івана Навуменкі.

У рамках Тыдня роднай мовы вучні ўстаноў адукацыі Лідскага раёна, настаўнікі, бацькі прымалі ўдзел у напісанні Агульнанацыянальнай дыктоўкі і Гарадзенскага абласнога дыктанта.

Як і летась, дыктоўкі ў школах Лідчыны былі арганізаваны на самым высокім узроўні. Летась школы далі 11 779 удзельнікаў дыктовак. Здавалася б, расці няма куды, аж не. Сёлета ў лідскіх школах дыктоўкі пісалі 12 438 чалавек. З іх 18-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі  7 492 чалавекі, а Гарадзенскі агульны дыктант пісалі 4 946 чалавек. Такім чынам мы маем новы рэкорд па школах. Акрамя школ дыктоўкі пісалі чатыры каледжы (Лідскі каледж – 150 чалавек, Лідскі музычны каледж, Лідскі політэхнічны каледж – 43 чалавекі, Лідскі тэхналагічны каледж). Дыктоўкі пісалі бібліятэкі, клубы, іншыя ўстановы культуры, а таксама арганізацыі БРСМ. Атрымоўваецца каля 13 000 чалавек. Гэта новы рэкорд для Лідскага раёна. Калі дадаць сюды выхаванцаў старэйшых груп больш, чым 50 садкоў, гледачоў і ўдзельнікаў розных культурніцкіх мерапрыемстваў, то атрымоўваецц, што ў мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы на Лідчыне ўдзельнічалі каля 15 тысяч чалавек, а гэта больш за 11% насельніцтва раёна.

У цэлым у Гарадзенскай вобласці ўсе віды дыктовак пісалі каля 70 000 чалавек.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас