Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідчына правяла зіму

Лідчына правяла зіму

7 сакавіка 2025, 19:33 Культура 67
Лідчына правяла зіму

2 сакавіка ў Лідзе ладзілі свята, што на добры настрой было багата… У гарадскім парку адбыліся “ПРОВАДЫ ЗІМЫ”.

Цікавая і насычаная праграма раённага мерапры-емства ўразіла шматлікіх гледачоў:

21 арганізацыя раёна прыняла ўдзел у тэатралі-заваным шэсці і конкурсе “Вясна-красна!”. Калона прайшла па галоўнай алеі парку да сцэнічнай пляцоўкі. Удзельнікі, убраныя ў яркія касцюмы, уяўлялі сабою сімбіёз вясновага абуджэння прыроды і народных традыцый.

Ладныя музыкі, яскравыя выступы лепшых калек-тываў Лідчыны: “Каханачка”, “Лідчанка”, “Гудскі гармо-нік”, “Святліца” “Талісман”, “Ульяніца”, “Мы з вёсачкі-калыскі”, “Талер”, вясёлыя спевы і гучнае гуканне вясны, яркае шэсце “ВЯСНА-КРАСНА” і цікавая тэатралізаваная праграма “ПРАВОДЗІМ ЗІМКУ РАЗАМ” ад артыстаў Палаца культуры горада Ліды, традыцыйныя гульні і спартыўныя спаборніцтвы, частаванне блінамі і рознымі прысмакамі.

Музычным падарункам для гасцей свята стаў выступ народнага ансамбля песні “Уладары” з горада Ваўкавыска.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў конкурс, у рамках якога журы ацэньвала арыгінальнасць, артыстызм і творчы падыход удзельнікаў.

Па яго выніках выява, якую ўвасобілі працаўнікі Палаца культуры горада Ліды і прадставіла метадыст па працы з дзецьмі і моладдзю ўстановы Кацярына Паляшук, ганаравана другім месцам!

Віншуем усіх, хто працаваў над праектам і годна яго прадэманстраваў!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас