Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы

Рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы

27 лютага 2025, 06:06 Мова 89
Рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага чарговы раз навукоўцы селі за парты, каб разам напісаць дыктоўку  па беларускай мове. У 2025 годзе тэму Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, прысвяцілі 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Падзея адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Дыктоўка трансліравалася на канале “Культура” Беларускага радыё і YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Ва ўступным слове, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Ігар Лявонавіч Капылоў падкрэсліў, што асноўнай мэтай напісання дыктоўкі з’яўляецца не толькі тое, каб кожны ахвотны мог праверыць узровень валодання беларускай мовай, але і дазваляе адчуць яе непаўторны каларыт і самабытнасць, звярнуцца да духоўных каранёў.

Як і летась тэкст быў падрыхтаваны пра Вялікую Айчынную вайну. Па заканчэнні дыктоўкі спецыялістамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа быў зроблены лінгвістычны аналіз. Удзельнікі праверылі вынікі напісання і абмеркавалі ўласныя памылкі.

Прызамі для тых, хто лепш за ўсё справіўся з заданнем, сталі кнігі на беларускай мове “Традыцыйны светалад беларусаў” (у трох тамах).

Дарэчы, з апошнімі выданнямі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі можна было азнаёміцца на выставе, якую падрыхтавала да мерапрыемства Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5716
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас