Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Купалаўская дыктоўка” ў Пасольстве Беларусі ў Казахстане

“Купалаўская дыктоўка” ў Пасольстве Беларусі ў Казахстане

27 лютага 2025, 06:33 Мова 62
“Купалаўская дыктоўка” ў Пасольстве Беларусі ў Казахстане

21 лютага 2025 г. Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў сумесна з супрацоўнікамі Пасольства прыняў удзел у акцыі “Купалаўская дыктоўка”, якая праводзілася Гарадзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы  Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, зацверджанага Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 г. Галоўная мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Родная мова для пераважнай большасці беларусаў – беларуская. Яна выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але і з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў культурнага кода беларускай нацыі, знакам нацыянальнай самасвядомасці, падмуркам ідэнтыфікацыі і гістарычнай памяці. Дыпламаты Пасольства атрымалі пазітыўны настрой, выказалі разам з усімі з удзельнікамі акцыі любоў і павагу да беларускай мовы, унеслі ўклад у папулярызацыю самага выбітнага знака беларускай дзяржаўнасці – роднай мовы.

Крыніца: https://kazakhstan.mfa.gov.by/ru/embassy/news/fa649dde30d1a704.html

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Далучайцеся да нас