Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

14 лютага 2025, 07:42 Мова 64
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

Якуб Колас

Сустрэча з ворагам

 

Алёша прагна прыслухваўся да ўсяго. Расказы аб зверствах фашыстаў, якія не маюць літасці ні да дзяцей, ні да старых і жанчын, запальвалі агонь нянавісці ў яго маладым сэрцы. Алёша не быў адзінокі. З ім разам заўсёды былі Лёня Навасад, Міколка Шупік, Мікіта Карнавух і іншыя хлопцы.

Пільна ахоўвалі яны родны калгас. Нішто не абмінала іх увагі. Гэта яны заўважылі, што мост цераз ручай паламаны, і, калі праходзіла цяжкая нагружаная ваенная машына, спынілі яе і паказалі, як аб’ехаць. Гэта яны – Лёня, Міколка, Мікітка, Сенька Жалабок ашукалі нямецкага дыверсанта і накіравалі яго ў рукі вайсковай заставы.

Раніцой хлопцы прыйшлі на ўзгорак. Яны неслі з сабой пустыя бутэлькі, шматкі пакулля, бляшанку з бензінам. Усё было прадугледжана і зроблена, як належыць: пастаўлен вартавы пост, выслана разведка. Алёша кіраваў вырабам супрацьтанкавых снарадаў. Разам абмяркоўвалі кожную дэталь, дзе і як прымацаваць пакулле, якое ў рашучы момант трэба змачыць бензінам і запаліць: колькі трэба прывязаць яго ды так прывязаць, каб дно бутэлькі было адкрытым, інакш яна можа не пабіцца, стукнуўшыся аб варожы танк. Адну бутэльку з-пад шампанскага забракавалі: налітая бензінам, яна была занадта цяжкая. Затое на ёй практыкаваліся, па чарзе кідаючы яе ў куст, які служыў хлопцам за нямецкі танк.

187 слоў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас