Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вынікі адкрытага конкурсу: помнік Валянціну Таўлаю ў Лідзе створыць скульптар Сяргей Логвін

Вынікі адкрытага конкурсу: помнік Валянціну Таўлаю ў Лідзе створыць скульптар Сяргей Логвін

8 лютага 2025, 11:51 Культура, літаратура 58
Вынікі адкрытага конкурсу: помнік Валянціну Таўлаю ў Лідзе створыць скульптар Сяргей Логвін

У Лідзе завяршыўся адкрыты конкурс эскізных праектаў помніка “Валянцін Таўлай”. Конкурс прыцягнуў таленавітых аўтараў, кожны з якіх прадставіў унікальны падыход да вобраза Валянціна Таўлая. Удзельнікі конкурсу:

Максім Макарэвіч;

Сяргей Гумілеўскі;

Антаніна Кумпяк, Максім Рунец, Алеся Мяжэннікава;

Сяргей Логвін;

Іван Міско (два эскізы);

Уладзімір Качан;

Вадзім Вараб’ёў.

Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі мастацкай экспертнай рады па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў, з васьмі эскізных праектаў вызначыла лепшы, створаны скульптарам Сяргеем Логвінам. Сяргей Логвін вядомы як скульптар, які працуе над рознымі помнікамі ў Беларусі – ён аўтар/суаўтар такіх прац, як помнік Якубу Коласу ў Стоўбцах і Льву Сапегу ў Слоніме.

Па задумцы аўтара, выява адлюстроўвае трагічны жыццёвы шлях паэта. Пры гэтым Валянцін Таўлай, у руках якога мясцовая газета “Уперад”, выглядае адухоўленым, з надзеяй на тое, што ўсё будзе складвацца да лепшага. Мяркуецца, што на мануменце будзе скарыстаны шрыфт, характэрны для газеты “Уперад” (у наш час выданне выходзіць пад назвай “Лідская газета”).

Загадчык кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Кастусь Касцючэнка:

– Падчас працы конкурснай камісіі мы разгледзелі мноства прапаноў, і амаль усе яны былі выкананы ў класічнай падачы. Пры абмеркаванні былі адабраны некалькі варыянтаў, якія, па нашым меркаванні, як найлепш адпавядалі тэхнічнаму заданню і зададзенай тэме. Кожны аўтар паспрабаваў раскрыць вобраз вядомага паэта з пункту гледжання свайго ўнікальнага погляду на яго гісторыю і асобу. У выніку, з трох прадстаўленых праектаў мы абралі адзін, які, па нашым меркаванні, упрыгожыць горад Ліду. Гэты помнік дапаможа людзям яшчэ раз акунуцца ў паэзію Валянціна Таўлая і будзе служыць напамінкам пра тое, што на нашай зямлі ёсць выдатныя асобы, якія ўзбагачаюць нашу культуру і гісторыю.

Начальнік аддзела культурна-асветнай працы і мастацтваў навучальных устаноў кіравання культуры Гарадзенскага аб-ласнога выканаўчага камітэта Сяргей Давыдзік:

– Вельмі прыемна, ганарова і хвалююча было браць удзел у працы камісіі па адборы эскізных праектаў пом-ніка Валянціну Таўлаю – выдатнаму сыну нашай зямлі, паэту і ўдзельніку нацыянальна-вызваленчага руху. На конкурс было прадстаўлена восем прац. Я ўпэўнены, што камісія адабрала менавіта той вобраз, які найболей характэрны для гэтага выдатнага чалавека. Праект будзе разгледжаны на рэспубліканскай мастацкай экспертнай радзе па манументальным мастацтве – гэта абавязковая ўмова. Думаю, гэты помнік стане сапраўдным упрыгожваннем не толькі горада Ліды, але таксама вобласці і рэспублікі. Ён будзе ўплываць на патрыятычнае выхаванне нашага падрастаючага пакалення.

 

Даведкава:

Валянцін Таўлай – выдатны беларускі паэт і літаратуразнавец, нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў Баранавічах. Яго дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка, а пачатковую адукацыю ён атрымаў у Лідзе. Першы верш ён напісаў у 7 гадоў. У 25 гадоў Таўлай пераехаў у Ліду, дзе працаваў у рэдакцыі газеты “Уперад”. Творчая кар’ера паэта была насычанай, але няпростай. Падчас акупацыі Ліды яму давялося пакінуць горад, а пасля вайны ён стаў намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Менску. Валянцін Таўлай трагічна пайшоў з жыцця 27 красавіка 1947 года ва ўзросце 33 гадоў.

 

Стварэнне манумента Валянціну Таўлаю ў Лідзе – гэта даніна павагі не толькі таленавітаму паэту, але і ўсёй беларускай культуры. Чакаецца, што скульптуру вырабяць у бронзе і яна стане ўпрыгожваннем паркавай зоны на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана. Адкрыццё новага помніка прымеркавана да правядзення ў Лідзе Дня беларускага пісьменства.

СМІ Лідчыны.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас