Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
СІМВАЛЫ СУВЕРЭННАЙ БЕЛАРУСІ

СІМВАЛЫ СУВЕРЭННАЙ БЕЛАРУСІ

4 лютага 2025, 16:53 Выданні 90
СІМВАЛЫ  СУВЕРЭННАЙ  БЕЛАРУСІ

Падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выбаршчыкам, якія галасавалі першы раз, уручаліся падарункавыя выданні “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” і кніжачкі “Сімвалы суверэннай Беларусі”.

Ну, з Канстытуцыяй усё ясна, а “Сімвалы…” выклікаюць пэўную цікавасць. Што зараз лічыцца важным для маладых беларусаў, што яны павінны ведаць і чым ганарыцца?

У кніжаццы два раздзелы: “Дзяржаўныя сімвалы” і “Нацыянальныя сімвалы”.

Дзяржаўныя сімвалы: Сцяг, Герб, Гімн, Канстытуцыя.

А вось на нацыянальныя сімвалы глянем бліжэй:

 

  1. Бусел

 

  1. Зубр

  1. Лён

  1. Васілёк

  1. Бульба

  1. Рэкі і азёры
  2. Батлейка

  1. Арнамент

  1. Слуцкі пояс

  1. Народнае мастацтва

 

  1. Ў (у нескладовае)

Сама беларуская мова ў спіс сімвалаў Беларусі не трапіла. Але артыкул пра мову і літару “ў” ёсць. У прыватнасці:

“Адной з характэрных прыкмет кожнага народа, нацыі з’яўляецца мова. У мове адлюстроўваецца светаўспрыманне народа. Нацыянальная мова беларусаў – беларуская…

…Беларуская мова мае доўгую гісторыю развіцця. Беларускія словы можна сустрэць у пісьмовых крыніцах XIII – пачатку XIV стагоддзя.

У Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) старабеларуская мова была афіцыйнай мовай справаводства. З сярэдзіны XVII і да пачатку XIX стагоддзя ў сілу розных геапалітычных чыннікаў беларуская мова развівалася пераважна ў вусна-гутарковай форме, а не ў літаратурна-пісьмовай, што адбілася на развіцці беларускага правапісу.

Сучасны перыяд развіцця беларускай мовы звязаны з імёнамі класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і іншых празаікаў і паэтаў, а таксама з развіццём цікавасці да нармавання гутарковай мовы сярод навукоўцаў-філолагаў.

Літара “ў” – дваццаць другая літара ў беларускім алфавіце. Па-добнай літары няма ні ў адным алфавіце моў свету, у тым ліку і ў блізкіх нам рускай і ўкраінскай мовах.

У пісьмовай мове “ў” упершыню выкарыстоаў этнограф Пётр Бяссонаў. Літара з’явілася ў 1870 годзе на старонках яго кнігі “Беларускія песні”.

“Ў” надае мове непаўторную меладычнасць, характэрную менавіта беларускаму вымаўленню. Гук [у] прамаўляецца з трохі выцягнутымі ў трубачку вуснамі.

Унікальная літара беларускага алфавіту пішацца ў большасці выпадкаў пасля галосных і мае толькі малы варыянт напісання. Выключэннем з’яўляюцца вершаваныя творы, дзе для захавання рытму “ў” можа замяняцца на “Ў”.

Замежныя навукоўцы лічаць беларускую мову адной з самых прыемных для ўспрымання на слых сярод моў свету пасля італьянскай.

Сёння “ў” з’яўляецца адным з прадметаў нацыянальнага гонару. У гонар гэтай літары ўсталяваны помнік у Полацку. У гарадах Беларусі можна сустрэць крамы, рэстараны і рознага роду ўстановы, у якіх “Ў” з’яўляецца назвай”.

 

  1. Крыж Ефрасінні Полацкай

  1. Зорка

Зорка героя Рэспублікі Беларусь.

 

  1. Кветка Перамогі

Яблынева кветка і стужка ў колерах нацыянальнага сцяга сапраўды таленавітая кампазіцыя, якая цалкам адпавядае беларускаму менталітэту.

  1. Храм-помнік у гонар усіх святых і ў памяць пра ахвяры, якія для выратавання Айчыны нашай паслужылі

 

  1. Знак якасці

 

  1. Скарынаўскі знак

  1. Палац незалежнасці

 

  1. Месца сілы

 

Сам па сабе падбор неблагі, хоць і няпоўны. Шкада толькі што не ўдалося пабачыць беларускамоўны варыянт.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4020
Далучайцеся да нас