Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новае выданне. Выйшаў з друку літаратурны альманах “Новы замак”

Новае выданне. Выйшаў з друку літаратурны альманах “Новы замак”

2 лютага 2025, 11:03 Выданні 87
Новае выданне. Выйшаў з друку літаратурны альманах “Новы замак”

Літаратурны альманах “Новы замак” (№13) гарадзенскіх літаратараў з партрэтам Васіля Быкава на беразе Нёмана на вокладцы пабачыў свет. Альманах вельмі разнастайны і цікавы, ён багаты на паэзію, прозу, літаратуразнаўчыя і краязнаўчыя матэрыялы.

Паэзію распачынае таленавіты паэт Рычард Бялячыц. Яго вершы проста зачароўваюць шчырасцю і лірызмам:

Ты праз стагоддзе пачытаеш

Радкі эпосе дзіўнай той.

І будзе помніць веха тая

Душы настрой

І голас твой.

Ад Рычарда Бялячыца не адстаў і старэйшы паэт Гарадзеншчыны Уладзімір Васько з Ліды. Навізной і вобразнай паэтычнасцю прасякнуты вершы Міколы Канановіча, Мечыслава Курыловіча, Віктара Сазонава, Янкі Трацяка, Алы Петрушкевіч.

Непаэты пішуць вершы –

і чытаць няма чаго.

Галаву браток не вешай,

толькі б горай не было.

Во як рынуцца ў кнігарні

графаманы рыфмачы –

ты тады вазьмі і гаркні,

а пакуль што памаўчы.

                            (Уладзімір Васько.)

 

Паўсюдна рабатызацыя –

ніхто не лічыцца з ахвярамі,

ідзе да нас цывілізацыя,

ідзе, як малпа з акулярамі.

Ідзе, як быццам правакацыя, –

з крыўлянем нейкім ,

з крыкам, з матамі…

Такакя вось цывілізацыя –

Ідзе як малпа… ды з гранатаю.

                                    (Янка Трацяк.)

 

Даволі багата ў альманаху прадстаўлена проза творамі Міхася Зізюка, Альжбеты Кеда, Алы Нікіфорскай, Станіслава Судніка і іншых аўтараў.

У “Новым замку” надрукаваныя і згадкі пра тых асобаў, якія пакінулі гэты свет. Валянцін Дубатоўка прыгадвае сустрэчу з Яўстахам Севярынам Сапегам, Мікалай Даніловіч успамінае беларускага філолага Івана Лепешава (1924-2014), Сяргей Чыгрын згадаў гарадзенскага паэта і журналіста Уладзіміра Шурпу (1939-1998), а таксама доктара філалагічных навук Арсеня Ліса (1934-2018) і апублікаваў яго эпісталярную спадчыну. Галіна Самойла напісала пра паэтку Алу Нікіфорскую, пара-зважала пра надзею і безнадзейнасць у аповесцях Васіля Быкава “Абеліск” і “Аблава”.

З вялікім захапленнем чытачы прачытаюць дакументальную аповесць Леаніда Лаўрэша пра Больценікі і род Путкамераў. Шмат цікавага з яго даведаюцца пра Ваўжынца Путкамера і яго жонку Марылю Верашчаку, якую некалі кахаў Адам Міцкевіч. 

Больш за 20 краін свету і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый  выпусцілі звыш 200 паштовых марак, прысвечаных Марку Шагалу. Сярод іх пяць, выдадзеных поштай Беларусі. Лявон Карповіч у сваім артыкуле распавядае пра Марка Шагала ў філатэліі.

У 1900-1939 гадах у Вільні выйшла з друку каля 50 беларускіх календароў. Пра гісторыю гэтых календароў распавядае Сяргей Чыгрын…

Літаратурны альманах “Новы замак” друкуе і шэраг іншых цікавых літаратурных твораў пісьменнікаў Гарадзеншчыны.

Аксана Бельская.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас