Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вадохрышча на Беларусі

Вадохрышча на Беларусі

25 студзеня 2025, 09:53 Грамадства 66
Вадохрышча на Беларусі

У свята Хросту Пана іерархі Менска-Магілёўскай архідяцэзіі як пілігрымы надзеі наведалі Магілёў

12 студзеня, у свята Хросту Пана, вернікі парафіі старадаўняй катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве, якая прызначана адной з Юбілейных святыняў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, мелі гонар вітаць нештодзённых пілігрымаў. У гэты дзень сваю духоўную вандроўку сюды здзейснілі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь монсіньёр Кшыштаф Сэрока і прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз канонік Юрый Ясевіч.

Біскуп Касабуцкі, які прамовіў гамілію, заўважыў, што свята Хросту Пана – гэта свята ўсіх, хто быў ахрышчаны і заахвоціў, па магчымасці, успомніць дзень і месца, у якім кожны з нас стаў дзіцем Божым праз сакрамэнт хросту.

Catholic.by.

 

Лідзе адсвяткавалі Вадохрышча. Самыя адважныя акунуліся ў вадохрышчанскую хрысцільню

19 студзеня праваслаўныя хрысціяне адзначылі Хрышчэнне Гасподняе. Свята, якое лічыцца адным з най-болей значных для праваслаўных хрысціян, усталявана ў гонар падзеі евангельскай гісторыі – вадохрышча Ісуса Хрыста Іяанам Хрысціцелем у рацэ Ярдан. Па біблейскім павер’і, сёння асвячаецца ўся водная існасць. Такі цуд адбываецца толькі ў вялікае свята Хрышчэння Гасподняга, яко яшчэ завуць Богаяўленнем.

У гэты адмысловы дзень ва ўсіх лідскіх храмах прайшлі святочныя набажэнствы і, па старажытнай традыцыі, – чын вялікага асвячэння вады. Пасля літургіі вернікі разам з духавенствам прайшлі Хросным ходам да Лідскага возера. Шэсце ўзначаліў епіскап Лідскі і Смаргоньскі Парфірый. На беразе было праведзена набажэнства, пасля чаго Архірэй тройчы пагрузіў крыж у ваду са словамі: “Асвячаецца вада гэта…”.

Lidanews.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас