Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Подзвігі і лёсы партызан у дакументах

Подзвігі і лёсы партызан у дакументах

17 студзеня 2025, 13:07 Гісторыя і краязнаўства 124
Подзвігі і лёсы партызан у дакументах

Выставу “Подзвігі і лёсы партызан у дакументах” прадставілі на “Марафоне адзінства” ў Лідзе.

 Падчас “Марафона адзінства” ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі разгарнулася інтэрактыўная выстава “Подзвігі і лёсы партызан у дакументах”.

Гэта сумесны праект Выдавецкага дома “Беларусь сёння” і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, заснаваны на матэрыялах унікальнага мультымедыйнага інтэрнэт-праекта “Партызаны Беларусі”.

 Экспазіцыя не проста дэманструе гістарычныя матэрыялы – гэта партал у мінулае, які адкрывае перад намі лёсы тых, хто ўстаў на абарону Радзімы.

Тут можна ўбачыць унікальныя фатаграфіі, якія захавалі імгненні гераічнасці і самаахвярнасці, дакументы, якія распавядаюць пра баявыя дзеянні, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі як вядомых камбрыгаў і Герояў Савецкага Саюза, так і радавых байцоў партызанскіх атрадаў.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас