Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Першы юбіляр 2025 года

Першы юбіляр 2025 года

4 студзеня 2025, 17:39 Грамадства 183
Першы юбіляр 2025 года

1 студзеня 1945 г. – дзень нараджэння беларускай пісьменніцы Вольгі ІПАТАВАЙ.

Нарадзілася ў г/п Мір Карэліцкага раёна. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзетдоме. У 1961 г. скончыла ў Гародні сярэдняю школу і паступіла на філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай у вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гарадзенскім гаркаме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гадах – літаратурны супрацоўнік газеты “Літаратура і мастацтва”, затым літкансультант газеты “Чырвоная змена”.

У 1975 – 78 гг. аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. Потым працавала галоўным рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, у часопісе “Спадчына”. У 1991 – 95 гг. галоўны рэдактар штотыднёвіка “Культура”. У 1998-2001 гадах – намесніца старшыні, у 2001-2002 – старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў “Раніца” (1969), “Ліпеньскія навальніцы” (1973), “Парасткі” (1976), “Крыло” (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў “Вецер над стромай” (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Усесаюзным конкурсе імя М. Горкага, 1981), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984), “Агонь у жылах крэменю” (1989), “Чорная княгіня” (1989), “За морам Хвалынскім” (1989), кніжак для дзяцей “Снягурка” (1974), “Казка пра Паўліна” (1983). Напісала тэлеп’есу “Давыд Гарадзенскі” (пастаўлена ў 1988). У 1996 годзе выдадзена кніга “Паміж Масквой і Варшавай”, у 2002 годзе выйшла трылогія “Альгердава дзіда” (“Залатая жрыца Ашвінаў”, “Вяшчун Гедыміна”, “Альгердава дзіда”) і інш.

Творы Вольгі Іпатавай перакладзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі Францыска Скарыны і 100 гадоў БНР. Лаўрэатка прэмій імя Барыса Кіта, “Залаты апостраф”.

100 гадоў, шаноўная Вольга Міхайлаўна!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2114
Далучайцеся да нас