Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чарговы ўрок у музеі

Чарговы ўрок у музеі

19 снежня 2024, 08:29 літаратура 94
Чарговы ўрок у музеі

Праект “Урок у музеі” працягвае дзейнасць. У Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея завіталі вучні 7 класа з СШ №15 горада Ліда. Тэма ўрока: “Данута Бічэль. Верш “Роднае слова”. Прызнанне ў любові да роднага краю. Паэтычныя тропы, звароты”.

Навуковы супрацоўнік Алесь Хітрун пазнаёміў вучняў з архіўнымі дакументамі зямлячкі Дануты Бічэль, якія ў свой час яна сама перадала на захоўванне, паглядзелі фотаздымкі паэтэсы, яе рукапісы, кнігі з дароўнымі над-пісамі. Разам з тым, навучэнцы даведаліся, што Данута Янаўна была загадчыкам музея Максіма Багдановіча ў Гародні, што збірала матэрыял пра класіка беларускай літаратуры. І што цікава, у абодвух нядаўна былі адзначаны дні нараджэння. З вуснаў навуковага супрацоўніка былі зачытаны вершы вядомай зямлячкі “Вёска Біскупцы”, “Роднае слова”, “Лідскі замак”. Вучні прачыталі знакаміты “Раманс” Максіма Багдановіча, паслухалі аўдыёвыкампазіцыю “Песняроў” на гэты твор. Даведаліся, што Валянцін Таўлай таксама быў прыхільнікам творчасці Максіма Багдановіча, якога ён лічыў хросным бацькам.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5447
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас