Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Жыві ў сяброўстве з законам!

Жыві ў сяброўстве з законам!

12 снежня 2024, 22:02 Грамадства 76
Жыві ў сяброўстве з законам!

6 снежня бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы падрыхтавалі размову-абмеркаванне “Жыві ў сяброўстве з законам”, да  Міжнароднага дня правоў чалавека. Вядоўца расказала прысутным як пераклікаюцца прававыя акты нашай дзяржавы, маральныя нормы і правілы паводзін. Затым дзеці пазнаёміліся з паняццем прававога статусу асобы, хто з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Другая частка размовы-абмеркавання была прысвечана абавязкам грамадзян. Дзеці даведаліся, што акрамя правоў, у чалавека ёсць абавязкі, галоўныя з іх – старанна вучыцца, берагчы гістарычна-культурную і духоўную спадчыну, паважаць нацыянальныя традыцыі, захоўваць прыроднае асяроддзе. Такім чынам канстытуцыйна-прававы статус асобы – гэта канстытуцыйна-прававы інстытут, нормы якога паказваюць найбольш значныя бакі знаходжання чалавека ў грамадстве і краіне, а таксама прынцыпы ўзаемаадносін у сферы чалавек – грамадства-дзяржава.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:5494
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:2974
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:2773
"Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..."
Выданні

"Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..."

31 кастрычніка 2026, 08:4172
Далучайцеся да нас