Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса

Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса

6 снежня 2024, 08:27 Выданні 108
Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса

“Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса з дадаткам Уладзіслава Талочкі” (укладальнік і перакладчык Леанід Лаўрэш) выйшлі ў выдавецтве Ridero, 2024. 68 c.

Пра доктара Юльяна Цітыюса

Доктар Юльян Цітыюс (1819-1898), сын віленскага рэстаратара Аўгуста Цітыюса (?-1839), быў у Вільні вельмі вядомай асобай. Працаваў ён у віленскіх шпіталях Савічы і св. Якуба, быў чальцом Віленскага дабрачыннага і Віленскага медыцынскага таварыстваў. З’яўляўся вядомым калекцыянерам. Пасля заканчэння Віленскай медыцынскай акадэміі Цітыюс вучыўся ў самых вядомых прафесараў у Празе, Лондане і Вене. Пасля вяртання ў Вільню ён ужываў самыя перадавыя метады лячэння, заслужыў давер, любоў і ўдзячнасць пацыентаў. Юльян Цітыюс лячыў не толькі заможных, але і бедных пацыентаў і не проста бясплатна, але нават часта сам матэрыяльна падтрымліваў іх.

У кнізе падаецца пераклад успамінаў доктара Цітыюса, якія друкаваліся ў 1922 г. у віленскім “Пшэглёндзе Віленскім” і каментары Уладзіслава Талочкі (1887- 1942) да часткі ўспамінаў віленскага доктара, якія надрукаваны ў тым жа выданні.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас